Акт вандалізму супраць амбасады Літвы ў Менску
25.07.2008.
Тэгі: вандалізм.
Крыніца: «Наша Ніва».
У ноч на 25 ліпеня ў Менску быў зьдзейсьнены акт вандалізму супраць пасольства Літвы ў Беларусі, паведамляюць літоўскія СМІ, у прыватнасьці, lrytas.lt
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас выказаў пратэст афіцыйным асобам Міністэрства замежных спраз Беларусі з патрабаваньнем высьветліць сытуацыю, знайсьці вінаватых і трымацца выкананьня нормаў Венскай канфэнцыі 1961 г.
Як паведаміла nn.by другі сакратар пасольства Крысьціна Паканітэ, ноччу ў будынак пасольства былі кінутыя бутэлькі з фарбай, улёткі нацыянал-бальшавіцкай партыі, а сымболікай НБП размаляваны плот.
Па дадзеным факце вядзецца сьледзтва
Консульскі аддзел паведамляе, што 25 ліпеня, ня будзе весьціся прыём дакумэнтьаў на візы. Грамадзяне Беларусі, што атрымалі талон на 25 ліпеня, будуць абслугоўвацца 1 жніўня.
Навіны па тэме
30.05.2008 У Барысаве сьпілавалі крыжы
08.05.2008 У Баранавічах невядомыя апаганілі будынак пратэстанцкай царквы "новае пакаленьне"
02.05.2008 Чарговы акт вандалізму ў Курапацкім лесе
14.04.2008 Акт вандалізму ў Смаргоні
28.03.2008 Распачата крымінальная справа па факце вандалізму ў Курапатах
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











