У Бабруйску ад назіральнікаў хаваюць інфармацыю аб тым, калі праходзяць акруговыя камісіі
28.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Бабруйск.
- Я некалькі разоў звяртаўся ў акруговую камісію, якая адносіцца да Бабруйскай-Перашамайскай выбарчай акругі, - распавядае назіральнік Віктар Качан. – І па тэлефоне, і неаднаразова прыходзіў туды з прозьбай, каб мне паведамілі, калі будзе паседжаньне камісіі. Кожны раз мне адказвалі, што не могуць гэта зрабіць. Бо паседжаньні, па іх словах, адбываюцца ў працоўным парадку, калі ў іх з’яўляецца неабходнасьць.
Віктар Качан лічыць, што дзеяньне членаў акруговай камісіі – гэта завуаляваная адмова, спроба перашкодзіць незалежным назіральнікам трапляць на паседжаньні. Яшчэ больш ён у гэтым упэўніўся, калі дамаўляўся на сустрэчу са старшынёй Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акругі Віктарам Гарбанёвым.
- Мы дамовіліся з ім сустрэцца ў 9.30 раніцы. Але калі я прыйшоў да яго, і спытаў, калі ж будзе чарговае паседжаньне, старшыня адказаў, што яно толькі што скончылася. Гэта можа сьведчыць толькі аб адным, - ён спецыяльна прызначыў мне сустрэчу крыху пазней, каб я не патрапіў на паседжаньне, - мяркуе назіральнік.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








