Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Берасьцейшчына: дэмакраты зарэгістравалі ініцыятыўныя групы ў 14 з 16 акругаў

29.07.2008. Тэгі: выбары-2008, Берасьце.

На Берасьцейшчыне падведзеныя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ад удзельнікаў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. 

У акруговых камісіях зарэгістраваныя 14 ініцыятыўных груп: 5 – ад Партыі БНФ, 4 – ад ПКБ, 3 – ад БСДП (Грамада) і 2 – ад АГП.

 

Ад Партыі БНФ зарэгістраваныя групы ў падтрымку старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Зьміцера Шыманскага, ягонага намесніка Юрася Губарэвіча, кіраўніка Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандра Меха, партыйных актывістаў Уладзіміра Казекі (Днепра-Бугская выбарчая акруга №10 і Віталя Каратыша (Лунінецкая выбарчая акруга №13).

 

Ад ПКБ зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы першага сакратара Брэсцкага райкама ПКБ Анатоля Новіка, актывістаў Аляксандра Галькевіча (Баранавіцкая Усходняя выбарчая акруга №6),  Яўгена Перца (Пінская гарадская выбарчая акруга №14) і Аляксандра Апанасюка (Столінская акруга №16).

 

Ад БСДП (Грамада) зарэгістраваны “групы падрымкі” выконваючага абавязкі старшыні партыі Анатоля Ляўковіча, кіраўніка абласной арганізацыі Ігара Маслоўскага і ягонага намесьніка Валянціна Лазарэнкава.

 

Ад АГП – ініцыятыўныя групы Нікалая Чарнавуса (Баранавіцкая Заходняя акруга №5) і Рыгора Грыка (Баранавіцкая вясковая акруга №7). 

 

Засталіся “вакантнымі” для АДС Івацэвіцкая выбарчая акруга №11 і Пінская вясковая акруга №15, хоць у адзіным спісе ад АДС гэтыя акругі значыліся адпаведна за Т.Анташкевічам (БСДП (Грамада) і А.Сухаверхім (Партыя БНФ). 

 

Як высветлілася, першы захварэў на сэрца.  Другі прэтэндэнт у кандыдаты, як растлумачыў Зьміцер Шыманскі,  “несур’ёзна паставіўся” да агульнай партыйнага вылучэньня.

 

Цяпер перад створанымі групамі стаіць нялёгкая задача – кожнай з іх трэба сабраць за свах кандыдатаў не меньш за адну тысячу галасоў - да 18 ліпеня, да пачатку рэгістрацыі кандыдатаў у камісіях.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”     

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования