Баранавічы: зарэгістраваныя ўсе ініцыятыныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты
29.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Баранавічы.
24 ліпеня ў Баранавічах (каля 16.00, не дачакаўшыся канца працоўнага дню, калі яшчэ маглі быць пададзены сьпісы сябраў ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў) адбыліся паседжаньні акруговых камісій па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы наступных прэтэндэнтаў:
па Баранавіцкай-Заходняй акрузе № 5 – прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, сябра АГП (у колькасці 16 чал.); па Баранавіцкай-Усходняй акрузе № 6 - цяперашняга дэпутата палаты Прадстаўнікоў, генерал-маёра, начальніка штаба войск супрацьпаветранай абароны ваенна-паветраных сілаў РБ Анатолія Ваньковіча (140 чал.);
Па невядомым прычынам перад галасаваньнем забраў свой сьпіс ініцыятыўнай групы нехта Вячаслаў Дуньковіч.
па Баранавіцкай-Усходняй акрузе № 6 – доктара хуткай дапамогі Аляксандра Галькевіча, сябра ПКБ (22 чал.); прадпрымальніка Алега Пашко, сябра “Еўрапейскай кааліцыі” (10 чал.); генеральнага дырэктара ОАО “Гарант-Сервіс” Сьвятлану Пішч (159 чал.);
па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7 – слесара-рамонтніка ПХБО Грыгорыя Грыка, сябра АГП (17чал.); прадпрымальніка Дзьмітрыя Шымайтэса, сябра “Еўрапейскай кааліцыі” (10 чал.) і цяперашняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў Мікалая Майсюка (38 чал.).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








