У Барысаўскім раёне працягваецца датэрміновая агітацыя
29.07.2008.
Тэгі: Барысаў, выбары-2008.
У суботнім нумары выканкамаўскай газеты "Адзінства" за 26 ліпеня апублікаваны зварот прэзідыума Барысаўскай раённай арганізацыі ветэранаў у сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем чарговых выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь да ветэранаў, усіх выбаршчыкаў Барысаўскага раёна, які да гэтага ўжо прагучаў па мясцовым радыё.
У звароце ўтрымоўваецца заклік да выбаршчыкаў "прагаласаваць за тых кандыдатаў у дэпутаты, якія выступаюць за курс нашага Прэзідэнта і Урада". Іньшыя кандыдаты апрыёры названыя балбатунамі, "для якіх інтэрасы народа абыякавыя, а дэпутацкія мандаты патрэбныя, каб толькі заявіць аб сваіх палітычных амбіцыях".
Раней газета "Адзінства" і мясцовае радыё пасля афіцыйнай рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у дэпутаты Віктара Гумінскага растыражавалі яго зварот да выбаршчыкаў, у якім дзеючы дэпутат сцьвярджаў, што яго перадвыбарныя абавязаньні выкананыя, хоць падобнае сцьвярджэньне выклікае вялікія сумневы.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








