Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


У Салігорску ўлады змылі малюнкі з конкурсу, прысьвечанага Дню падпісаньня Дэкларацыі аб суверэнітэце

28.07.2008. Тэгі: Малады Фронт, акцыі, гісторыя.
Крыніца: Салігорск.org.

27 ліпеня ў Салігорску адбыўся штогадовы конкурс малюнкаў, прысьвечаны 18-м угодкам падпісаньня Дэклярыцыі аб суверэнітэце Беларусі. Дзесяткі маладзёнаў, што сабраліся ў цэнтры гораду праз малюнкі спрабавалі выявіць любоў да Бацькаўшчыны. Мерапрыемства набывае характар традыцыйнага-вось ужо трэці год запар Малады Фронт прапануе салігорцам такую цудоўную магчымасьць. З кожным годам расьце папулярнасьць і падвышаецца якасьць арганізацыі конкурска. Сёлета некаторыя ўдзельнікі сур'ёзна рыхтаваліся і гэта выявілася ў сапраўдных творах мастацтва на асфальце.

Мерапрыемства набывае характар традыцыйнага - вось ужо трэці год запар "Малады Фронт" прапануе салігорцам такую цудоўную магчымасьць. З кожным годам расьце папулярнасьць і падвышаецца якасьць арганізацыі конкурска. Сёлета некаторыя ўдзельнікі сур'ёзна рыхтаваліся і гэта выявілася ў сапраўдных творах мастацтва на асфальце: князь Альгерд, Чырвоны касьцёл у Менску і выявы нацыянальнага герба "Пагоня" некалькі гадзінаў радавалі мінакоў. Атмасфэра таксама была сьвоточнай: музыка, усьмешкі, таленавітыя малюнкі, дзеці з бацькамі - тое, што робіцца адметнасьцю конкурса.
-Гэта цудоўна, калі бачыш, што маленькія дзеці бяруць у рукі крэйду і далучаюцца да нас.Мы рады, што можам ствараць сьвята, - дзеліцца ўражаньнямі Хрысьціна Самойлава.

Як і абяцалі арганізатары, некаторыя аўтары былі адзначаны каштоўнымі прызамі: беларускімі кніжкамі, аўдыёкнігамі, саколкамі. Журы, у склад якога ўваходзілі вядомая паэтаса Ніна Ермалінская і маладафронтавец, рэдактар "Свабоднага Салігорску" Аляксей Валабуеў вызначылі лепшыя працы. Пераможцам, вось ужо другі раз, стаў Глеб Сандрас, навучэнец БДУ. Другое месца заняла праца "Князь Альгерд" (Шынкевіч Таццяна і Тарянік Аліна), трэцяе месца адпаведна выява "Пагоні".

Напрыканцы конкурсу, адзін з арганізатараў Іван Шыла падзякаваў удзельнікам: "Вельмі рады, што гэты конкурс малюнкаў прайшоў у такой незабыўнай атмасфэры. Хацелася б, каб гэты дзень, дзень, калі прымалі дэклярацыю аб Незалежнасьці запомніўся кожнаму з тут прысутных сонечным, яскравым і сьвяточным". Ніна Ермалінская таксама падзякавала удзльнікам, за такую выдатную магчымасьць быць удзельнікам сапраўднага сьвята і неаднарозова паўтарыла, што захапляецца творчасьцю маладзёнаў. Аляксей Валабуеў на разьвітаньне запрасіў салігорскую моладзь прыходзіць і ў наступным годзе, назваўшы конкурс "пазытыўным і ўнікальным".
Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе стрымана, правяраючы пашпарты ў тых, хто фатаграфаваў конкурс.
Праз 5 хвілін пасьля завяршэньня, тэрмінова прыбыўшая спэцтэхніка ЖКГ змыла малюнкі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования