У Вушачах затрымалі за збор подпісаў
28.07.2008.
Тэгі: затрыманьні, выбары-2008.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Увечары 27 ліпеня мясцовыя міліцыянты затрымалі зьбіральнікаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Яраслава Берніковіча.
Паводле актывістаў, у міліцыю патэлефанаваў нехта з жыхароў райцэнтру, вырашыўшы, што адбываецца нейкае парушэньне закону. Супрацоўнікі міліцыі парушэньняў у дзеяньнях ініцыятыўнай групы не знайшлі, аднак перад тым як адпусьціць, перапісалі іхныя прозьвішчы.
Яраслаў Берніковіч, які мае намер балятавацца па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22, кажа, што гэта першы падобны інцыдэнт у цяперашняй выбарчай кампаніі. Ён распавёў, што ў Глыбокім подпісы за ягонае вылучэньне зьбіраюць без праблем: сябры ініцыятыўнай групы нават зрабілі адмысловы стэнд, дзе зьмясьцілі зьвесткі пра патэнцыйнага кандыдата, і выстаўляюць яго на гарадзкім кірмашы.
Зьбіраць подпісы падобным чынам мяркуюць і ў райцэнтры Гарадок, дзе мае балятавацца яшчэ адзін сябар партыі БНФ, Леанід Аўтухоў: ягоная ініцыятыўная група падала заяўку на пікет у мясцовы райвыканкам.
Навіны па тэме
31.12.2008 Суд на Новы год
30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты
17.12.2008 Арышт за нацыянальны сцяг насупраць аблвыканкаму
16.12.2008 У Менску затрыманыя пяць моладзевых актывістаў
16.12.2008 Пратэстанцкага сьвятара затрымалі за пропаведзь Евангельля
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








