Гародня: Палітычны перасьлед Віктара Сазонава ўзмацняецца
31.07.2008.
Тэгі: Гародня, выбары-2008.
У Гародні працягваецца ціск на Віктара Сазонава, праваабаронцу і грамадскага дзеяча. Сёньня, 31 ліпеня, яго выклікалі на 11 гадзін у Ленінскі РАУС горада Гродна. Выклік у міліцыю зьвязаны з выбухам у Менску у ноч з 3 на 4 ліпеня.
Тыдзень таму Віктар Сазонаў ужо выклікаўся ў КДБ па аналагічным пытаньні, а праз пару дзён двойчы беспадстаўна затрымліваўся на мяжы. Сярод іньшых пытаньняў спецслужбоўцы тады цікавіліся службай у войску, якую Віктар Сазонаў адбыў ажно 25 гадоў таму. Сазонаў заявіў, што паводле вайсковай спецыяльнасьці ён разьведчык, а не падрыўнік.
Зараз міліцыянты заявілі, што ім патрэбныя біяметрычныя дадзеныя праваабаронцы. Сам Віктар Сазонаў перакананы, што пад выглядам следства па справе выбуху ў Мінску, улады ажыцьцяўляюць сістэмны палітычны перасьлед актыўных удзельнікаў і назіральнікаў выбарчай кампаніі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








