Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Скарга на АМАП

29.07.2008. Тэгі: затрыманьні, скаргі, пракуратура.
Крыніца: Польскае радыё.

Маладыя людзі, затрыманыя падчас правядзеньня летніку пад Барысавам, ды іх бацькі зьбіраюцца падаваць скаргі ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі.

Нагадаем, што 26 ліпеня міліцыя затрымала больш за 60 маладых людзей ва ўзросьце ад 15 да 25 гадоў, якія зьбіраліся правесьці гульню “Моладзевая рэспубліка”. Лягер быў разагнаны АМАПам, усіх  яго ўдзельнікаў пасадзілі ў аўтобусы ды адвезьлі на допыт у Барысаўскае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў. Тры чалавекі былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці – нібыта за парушэньне нормаў пажарнай бясьпекі. Па вэрсіі мілцыі, прычынай разгону моладзевага лягеру з дапамогай АМАПу былі распаленыя ў лесе вогнішчы.

Пры затрыманьні маладых людзей АМАПаўцы груба лаяліся ды ўжывалі сілу, непаўнагадовых удзельнікаў лягеру міліцыянты дапытвалі без бацькоў, што забаронена законам. У затрыманых узялі адбіткі пальцаў. Пра гэта расказвае адна з удзельніц  летніку Лізавета

Лізавета: Я бачыла, як АМАПаўцы білі людзей пры затрыманьні на паляне. Пасьля таго, як мы прыехалі ў Барысаўскі РУУС, малодшых вывелі на допыт першымі. Іх дапытвалі без бацькоў. Мяне міліцыянты пыталі пра тое, хто зьяўляецца арганізатарам летніку, ці ведаю я людзей, якія ў ім удзельнічалі. Пасьля гэтага я падпісала пратакол аб адміністрацыйным затрыманьні.
Людзі, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці – былі аштрафаваныя – адрозьніваліся ад іншых затрыманых толькі тым, што задавалі шмат пытаньняў міліцыянтам ды спрабавалі зь імі спрачацца.

Удзельнікі лягеру ды іх бацькі зьбіраюцца падаць калектыўную скаргу ў пракуратуру, якая датычыцца безпадстаўнага прыцягненьня да адказнасьці 3 чалавек, запалохваньня ды ўжыця сілы з боку АМАПу, а таксама допыту непаўнагадовых, праведзенага з парушэньнем закону.
Пра гэта нам паведаміў сябра Беларускага Хельсінскага камітэту Анатоль Гулак

А. Гулак: Летнік разганялі як нейкі экстрэмісцкі лягер – з удзелам АМАПу, а вынікам усяго гэтага “маскі-шоў” стала прыцягненьне да адказнасьці 3 чалавек за парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі. Калі б гэта было сапраўднай прычынай затрыманьня, уся працэдура выглядала б іначай. Канешне, калі затрыманьне й допыт праводзяцца такімі мэтадамі – гэта можна адназначна кваліфікаваць як запалохваньне. Мы будзем падаваць скаргі на незаконныя дзеяньні міліцыі й безпадстаўна прыцягненьне да адказнасьці 3 асобаў. З падачай скаргі мы пакуль не сьпяшаемся, бо хочам падрыхтаваць якасны дакумэнт.

Па словах удзельнікаў лягеру, пад скаргамі могуць паставіць свае подпісы некалькі дзесяткаў чалавек.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования