Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Абразоўскі аштрафаваны на 1 750 тысяч

30.07.2008. Тэгі: суды, адміністратыўная справа, штрафы.
Крыніца: Радыё «Свабода».

30 ліпеня судзьдзя Пухавіцкага райсуду Анатоль Вяжэвіч аштрафаваў грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага на 1 мільён 750 тысяч рублёў. Абвінавачаньне было ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 27 чэрвеня супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў побач зь Менскай ТЭЦ-5 у пасёлку Дружным.

Адразу, як суд вынес рашэньне, Сяргей Абразоўскі заявіў карэспандэнту радыё:

“Парушэньне правоў чалавека ў Пухавіцкім раёне — гэта яскравая падзея, якая сьведчыць, як улада ў Беларусі зьдзекуецца з чалавека. Нам дэманструюць: людзі, у вас няма аніякіх правоў. Вы ў гэтай дзяржаве ніхто. У гэтай дзяржаве правіць баль чыноўнік. У райвыканкаме чыноўнік атрымлівае да шасьці мільёнаў заробак, і пляваць ён хацеў на людзей...”

Сяргея Абразоўскага караюць штрафам ужо трэці раз. За мітынгі, якія адбыліся ўвесну ў пасёлках Дружны і Сьвіслач, зь яго спагналі 2 мільёны 800 тысяч рублёў. Актывіст лічыць гэта запалохваньнем. Ён заяўляе, што ня спыніць барацьбы супраць намеру ўладаў пабудаваць хімічны завод у пасёлку Дружны, дзе цяпер жывуць перасяленцы з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Сяргею Абразоўскаму 49 гадоў. Ён скончыў Менскі палітэхнікум, а пасьля — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў на прадпрыемствах у Пухавіцкім раёне і ў Менску. Жанаты, мае двух сыноў. Першы сакратар Менскай абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай. Узначальвае таксама ініцыятыўную групу, якая выступае супраць будаўніцтва ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну хімічнага заводу прыватнай кампаніі “Август-Бел”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования