Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Выбары: “спэцпропускі” ў Палату прадстаўнікоў

31.07.2008. Тэгі: выбары-2008, ЦВК.
Крыніца: Радыё «Свабода».

ЦВК разгледзеў 9 скаргаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, чые ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя. У 2004 годзе такіх скаргаў было болей. Ці стала кампанія больш лібэральнай?

Акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі 422 ініцыятыўныя групы з 454. Сёньня на паседжаньні Цэнтравыбаркаму былі разгледжаныя скаргі ад грамадзянаў, чые ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя. Гэта У.Лапцэвіч, З.Вінаградаў, П.Макарэвіч, В.Валасюк, Т.Рысевец, П.Кузьняцоў, В.Дуброўская і Н.Паддубскі.

Задаволена толькі адна — пэнсіянэра Ўладзімера Лапцэвіча зь Менску.

Скарга пэнсіянэра Ўладзімера Лапцэвіча, які ідзе па 109 акрузе ў Менску, задаволена. Акруговая камісія памылкова вырашыла, што спадар Лапцэвіч не жыве на тэрыторыі Беларусі. 68-гадовы Ўладзімер Лапцэвіч ужо цягам 18 гадоў вылучаецца на кожных выбарах — парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх, але безвынікова.

Двум заяўнікам, старшыні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітру Вінаградаву і жыхарцы Менску Валянціне Дуброўскай, у задавальненьні скаргаў адмоўлена. Яшчэ 6 скаргаў пакінутыя без разгляду, бо заяўнікі парушылі вызначаныя ўмовы — іхнія скаргі або пададзеныя са спазьненьнем, або не падпісаныя бальшынёй сяброў ініцыятыўнай групы.

На паседжаньні ЦВК таксама будзе разгледжанае пытаньне аб выкарыстаньні мэдыяў падчас выбарчай кампаніі.

Удзельнікі выбарчай кампаніі ад дэмакратычных сілаў скардзяцца на ўціск з боку ўладаў.

На пачатку выбарчай кампаніі актывісты “Маладога фронту” заявілі, што выбары ня будуць дэмакратычнымі і абвясьцілі кампанію “Байкот-2008”. У сеціве разьмешчаны заклік прыйсьці 28 верасьня а 20-й гадзіне на плошчу Каліноўскага.

Частка дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў “пераходзіць” з аднаго скліканьня ў другое. Дэпутат Сяргей Гайдукевіч заявіў, што ягоная партыя яшчэ ня вырашыла, ці будзе браць удзел у выбарах: гэтае пытаньне будзе вырашанае на зьезьдзе. “Мы дамагаемся для сябе таго, што мы хочам”, – сказаў С. Гайдукевіч.

Падчас парлямэнцкай кампаніі 2004 году ўсяго на рэгістрацыю ініцыятыўных груп было пададзена 635 заяваў. Адмову ў рэгістрацыі атрымалі 74 групы, 6 патэнцыйных кандыдатаў вырашылі добраахвотна сысці з дыстанцыі. Задаволена 555 заяваў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования