Гомель: Члены ініцыятыўнай групы Васіля Палякова дапытаныя па справе менскага выбуху
01.08.2008.
Тэгі: выбары-2008, Гомель.
30 і 31 ліпеня ў Савецкі РАУС былі выкліканыя члены ініцыятыўнай групы Васіля Палякова, прэтэдэнта ў кандыдаты па 34-ай выбарчай акрузе. Наталлі Шчукінай і Таццяне Церашковай дахаты тэлефанаваў супрацоўнік міліцыі. Ён, не прадставіўшыся, паведаміў, што жанчынам неабходна з'явіцца ў Савецкі РАУС. Па якім пытанні, не растлумачыў.
На сустрэчы старэйшы оперупаўнаважаны Ягор Маслюкоў пытаўся, дзе знаходзіўся "суразмоўца" у ноч з 3 на 4 ліпеня, хто гэта можа пацвердзіць. Пасля прапанаваў здаць аналіз сліны і адбіткі пальцаў. Па выніках гутаркі пратакол не афармляўся.
Нагадаем, што 22 ліпеня з такой жа нагоды ў гэты ж РАУС быў выкліканы Сяргей Сергіенка, прэтэндэнт у кандыдаты па 35-ай выбарчай акрузе. Яго выклікалі, як і прадугледжвае закон, па позве. Тады таксама была праведзеная працэдура дактыласкапіі і не быў складзены пратакол апытання. Свае тлумачэнні ў міліцыі таксама давалі К. Жукоўскі (плануе балатавацца па 38-ай акрузе), на гутарку запрашалі двух членаў ягонай ініцыятыўнай групы - З. Трыфанава і М. Тульжанкову.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








