Магілёў: Вылучэнцы ад ўлады ідуць адразу па двух і трох выбарчых акругах
01.08.2008.
Тэгі: Магілёў, выбары-2008.
Такімі вылучэнцамі зьяўляюцца Свірыдзенка Сяргей Уладзіміравіч (дэпутат Мікалаеўскага сельскага Савету, пенсіянер МУС) і Васільева Вольга Архіпаўна (супрацоўніца БДУ, былая старшыня камісіі па справах непаўнагадовых Адміністрацыі Ленінскага раёну г. Магілёва).
Спадар Свірыдзенка ідзе адразу па 84-й, 85-й, ды 88-й выбарчых акругах, а спадарыня Васільева па 84-й ды 85-й.
Магілёўскія праваабаронцы адзначаюць, што выбарчае заканадаўства дазваляе збіраць подпісы адразу па некалькіх выбарчых акругах, а падаваць - толькі ў адну акруговую камісію, дзе прэтэндэнт у дэпутаты збіраецца рэальна балатавацца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








