Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі рэспубліканскага аб’яднаньня “Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў”

11.04.2005.

Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі рэспубліканскага аб’яднаньня “Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў” — аднаго зь вядучых недзяржаўных аналітычных цэнтраў Беларусі. Разгляд справы прызначаны на 12 красавіка, паведаміла Радыё Свабода.

Актыўны ціск на НІСЭПД з боку Мінюсту і іншых органаў улады, у тым ліку праваахоўных, пачаўся яшчэ летась. Ён стаў наступствам публікацыі вынікаў сацапытаньняў, зьвязаных з кастрычніцкім рэфэрэндумам, якія не спадабаліся ўладам. У канцы мінулага году Мінюст вынес папярэджаньне НІСЭПД за адмову падаць анкеты аднаго з агульнанацыянальных сацапытаньняў. Сёлета ў лютым інстытут спрабаваў абскардзіць гэтае папярэджаньне ў судзе, паколькі палічыў такія патрабаваньні незаконным умяшальніцтвам у сваю дзейнасьць, але справу прайграў. У пазове ў Вярхоўны суд Мінюст абвінавачвае інстытут у паўторным зьдзяйсьненьні дзеяньня, за якое было вынесенае папярэджаньне, — за адмову падаць органу рэгістрацыі ўзоры анкетаў. У пазове дзесяць старонак тэксту з рознага роду прэтэнзіямі Мінюсту да НІСЭПД за апошнія два гады.

Такое разьвіцьцё падзеяў ня стала нечаканасьцю для дырэктара інстытуту Алега Манаева, які глыбока перакананы ў законнасьці дзеяньняў інстытуту.

(Манаеў: ) “Мы не парушаем ніякіх законаў і нормаў, ні прававых, ні маральных, мы выконваем тую місію, якая і запісаная ў нас у статуце зь першых дзён нашага існаваньня, з пачатку лютага 1992 году: садзеяньне фармаваньню грамадзянскай супольнасьці, дэмакратыі, рынкавай эканомікі ў незалежнай Беларусі пры дапамозе сацыяльных дасьледаваньняў. Менавіта гэта стала галоўным раздражняльным фактарам для ўлады пасьля кастрычніцкага рэфэрэндуму”, — сказаў прафэсар Манаеў.

Адвакат Вера Страмкоўская будзе абараняць інтарэсы НІСЭПД у Вярхоўным судзе. Яна лічыць, што сам пазоў Мінюсту ў суд не адпавядае дзейнаму заканадаўству, прэтэнзіі недакладныя.

(Страмкоўская: ) “Заява павінна быць складзена такім чынам, каб было дакладна адзначана, якія прэтэнзіі ад пазоўніка, якія факты, на чым грунтуюцца гэтыя патрабаваньні, якія доказы”.

Такім чынам, адвакат Вера Страмкоўская лічыць, што патрэбна найперш удакладніць пазоўную заяву Мінюсту аб ліквідацыі НІСЭПД.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования