У Варшаве судзяць камуністычных злачынцаў
30.07.2008.
Тэгі: суды, камунізм.
Крыніца: Польскае радыё.
Сёньня ў Варшаўскім акруговым судзе распачынаецца працэс супраць арганізатараў масавага забойства польскіх работнікаў на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора ў 1970 годзе. Сьведкамі на працэсе выступаюць Войцех Ярузэльскі й Лех Валэнса.
Перад пачаткам судовага паседжаньня экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса заявіў, што тагачасны міністар унутраных справаў Войцех Ярузэльскі часткова адказвае за тыя падзеі, але асноўная адказнасьць ляжыць на савецкіх уладах.
Абвінавачанымі ў справе масавага забойства лічацца 7 чалавек, усе яны ў той час займалі кіраўнічыя пасады ў апараце Польскай народнай рэспублікі.
У выніку падаўленьня бунту рабочых у 1970 годзе загінула 44 асобы. Рабочыя пратэставалі супраць рэзкага павышэньня коштаў. На падаўленьне пратэстаў былі накірваныя адзьдзелы міліцыі й войска. Абвінвачаныя, у тым ліку Ярузэльскі й былы віцэ-прэм’ер Станіслаў Кацёлак, не прызнаюць сваёй віны.
Судовы працэс па згаданай справе працягваецца ўжо 6 гадоў, за гэты час былі дапытаныя каля 1 тысячы сьведкаў.
Навіны па тэме
31.12.2008 Суд на Новы год
29.12.2008 10 мільёнаў рублёў за пасквілі
24.12.2008 Суд па справе царквы "Новае жыццё" зноў перанесены
22.12.2008 У суд па годнасьць
19.12.2008 Судовае паседжанне па справе “дробных хуліганаў” перанесена
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








