Звольнілі Аляксандра Кузняцова
29.07.2008.
Тэгі: перасьлед, звальненьне, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Кіраўнік Віцебскай суполкі “Моладзі БНФ”, прыхільнік “Руху ”За Свабоду” Аляксандр Кузняцоў працаваў санітарам у хуткай дапамозе.
- На мінулым тыдні мяне выклікаў галоўны фельшар і паведаміў, што мной цікавяцца з органаў, - паведаміў Аляксандр Кузняцоў. – І мне прапанавалі напісаць заяву па асабістым жаданні, у адваротным выпадку кіраўніцтва знойдзе прычыну, па якой мяне звольніць.Зараз Аляксандру Кузняцову прыйшла позва ад судовага выканаўцы. У яго дзве судовыя справы па незаконным шэсці са сцягам 24 сакавіка і 26 красавіка. Аднак позвы ў суд яму яшчэ не дасылалі. “Атрымліваецца, што без мяне мяне судзілі”, - адзначыў Аляксандр.
Аляксандр Кузняцоў мае жонку і двух дзяцей.
Навіны па тэме
08.01.2009 Франака Вячорку ўсё яшчэ ўтрымліваюць ў ваенкамаце (абноўлена)
08.01.2009 Супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на актывістаў, якія выступаюць супраць АЭС
08.01.2009 Ураду Беларусі прыдзецца адказаць, за што сядзеў дэмакрат
06.01.2009 Алену Ільіну, якая судзіла апазіцыянераў, знялі з пасады суддзі
26.12.2008 Таварыства аховы помнікаў выкінулі з Траецкага прадмесьця
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








