У Ваўкавыску ў знак пратэсту галадае ўжо амаль 40 чалавек
12.04.2005.
29-ы дзень галадае ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён адчувае сябе даволі кепска. Пагоршыўся стан здароўя і некаторых іншых галадоўнікаў. Учора ж да акцыі далучыўся яшчэ адзін чалавек — гэта былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі Анатоль Дзешка, паведамляе “Радыё Свабода”. Такім чынам галадоўнікаў зноў амаль 40 чалавек.У галадоўнікаў застаецца надзея на Генэральную пракуратуру. Ім удалося даведацца, што там падрыхтаваны пратэст на рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду аб штрафных санкцыях супраць фірмы “Ніка-транс”. Аднак гэты пратэст пакуль не падпісвае адзін з намесьнікаў генэральнага пракурора.
Спадар Аўтуховіч мае 22 таксоўкі, кіроўцаў ён наймае ў фірме “Ніка-транс”, якой выстаўлены штраф на 1 мільярд 813 мільёнаў і 529 тысяч рублёў. Улады лічаць, што прадпрыемства аказвае паслугі ў галіне таксі, ня маючы на гэта ліцэнзіі. Але Мікалай Аўтуховіч зазначае, што паміж ім і “Ніка-транс” падпісана дамова аб аказаньні паслугаў па кіраваньні таксоўкамі, да якіх фірма ня мае дачыненьня. Рахунак “Ніка-транс” арыштаваны, і з пачатку году не працуюць сем яе грузавікоў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








