Барысаўскіх актывістаў руху “Зубр” пакаралі штрафамі і папярэджаньнямі за акцыю салідарнасьці з Міхаілам Марынічам
13.04.2005.
12 красавіка ў Барысаве адміністрацыйная камісія мясцовага гарвыканкаму разгледзела справы непаўнагадовых актывістаў руху “Зубр”. Барысаўская моладзь была затрымана міліцыянтамі 31 сакавіка за ўдзел у апазыцыйнай акцыі.Гэтая акцыя была прысьвечана таму, што ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца за кратамі Міхаіл Марыніч. І ў Смалявічах сем чалавек стаялі з партрэтамі гэтага палітыка. Яны былі затрыманы. У выніку трох чалавек аштрафавалі. Аляксандра Малчанава пакаралі штрафам памерам 60 тысяч рублёў, Васіля Габрыленку – 60 тысяч, Міхаіла Старавойтава таксама 60 тысяч рублёў.
Астатнім непаўнагадовым актывістам “Зубра” з Барысава, якія праводзілі 31 сакавіка акцыю ў Смалявічах, адміністрацыйная камісія вынесла папярэджаньні. (Паводле Радыё Свабода)
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











