Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


"Рэпарцёры бязь межаў": суд супраць Халіп - пародыя на правасудзьдзе

15.04.2005.

svaboda.org
"Скандальная пародыя на правасудзьдзе", - так акрэсьлівае міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" нядаўняе рашэньне Менскага суду, які пакараў штрафам журналістку Ірыну Халіп і рэдакцыю "Белорусской Деловой Газеты".
Халіп паўстала перад судом на позву Аркадзя Мара, які прадстаўляецца журналістам выдаванай у ЗША газэты "Русская Америка".
22 лютага БДГ зьмясьціла артыкул Ірыны Халіп "Жыхары Аклахомы нічога не даведаюцца пра Лукашэнку", дапоўнены лістом ад рэдактара "Русской Америки" Валерыя Тарасава, які сьцьвярджае, што ніхто з супрацоўнікаў рэдакцыі не браў інтрэвью ў прэзыдэнта Лукашэнкі.
Паводле Халіп, мэтаю Мара было выцягнуць грошы зь беларускіх уладаў за абяцаньне напісаць станоўчы матэрыял пра прэзыдэнта для замежных мэдыяў.
"Рэпарцёры бязь межаў" адзначаюць, што штраф, накладзены на журналістку і рэдакцыю БДГ у сувязі з публікацыяй каментру да так званага інтэрвію з Лукашэнкам, цалкам неадпаведны.
"Яшчэ раз,- адзначаецца далей ў заяве,- беларускія ўлады паказалі, што яны не зьбіраюцца талераваць галасы іншадумцаў і паспрабуюць давесьці адну з незалежных газэтаў да банкруцтва".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования