Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Ціск узмацняецца, збор подпісаў працягваецца

06.08.2008. Тэгі: выбары-2008.
Крыніца: Прэс-служба БХД.

Сабрана  тысяча подпісаў за вылучэньне кандыдатам ў дэпутаты Тацьцяны Яўгенаўны Севярынец па 17-ай Віцебскай-Горкаўскай акрузе. Аднак пачас збору подпісаў давялося сустрэцца са шматлікімі цяжкасьцямі: пачынаючы ад ціску на сябраў ініцыятыўнай групы Тацьцяны Севярынец, закончваючы пагрозамі і запалохваньнем выбаршчакаў, што падпісваюцца за кандыдатаў ад апазіцыі.

Тацьцяна Севярынец сутыкнулася з фактам таго, што ініцыятыўная група старшыні гарсавету Генадзя Грыцкевіча падчас збору подпісаў за вылучэньне яго кандыдатам ў дэпутаты “апрацоўвае” жыхароў акругі гаворачы, што тыя ня маюць права падпісацца за вылучэньне іншага кандыдата, калі ўжо падпісаліся за аднаго.

Акрамя гэтага, даводзілася сустракаць людзей, якія падтрымліваюць кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў, аднак падпісацца адмовіліся, таму шо на працы ім пагражалі звальненнем ў выпадку, калі яны паставяць свой подпіс за апазіцыянера.

Нагадаем, што шляхам пагрозаў і ціску на сябраў ініцыятыўныўнай групы Тацьцяны Яўгенаўны Севярынец ўлады заміналі ёй зарэгістравацца і распачаць збор подпісаў за вывлучэньне каныдатам ў дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №11.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования