Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкай арганізацыі “Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў”

15.04.2005.

Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкай арганізацыі “Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў” (НІСЭПД). Кіраўнікі інстытуту назвалі гэтае рашэньне карэспандэнту Радыё Свабода “неправавым і палітычна матываваным”.

Працэс па справе аб ліквідацыі грамадзкай арганізацыі “Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў“ пачаўся 12 красавіка, і толькі сёньня, 15 красавіка Вярхоўны суд вынес рашэньне. Судзьдзя Ларыса Філіманіхіна цалкам задаволіла пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі інстытуту. Яна пагадзілася зь меркаваньнем чыноўнікаў зь Мінюсту, што супрацоўнікі інстытуту неаднаразова парушалі розныя законы, у тым ліку закон “Аб грамадзкіх арганізацыях”. У прыватнасьці, што інстытут не дасылаў своечасова патрэбных дакумэнтаў, выкарыстоўваў недакладную назву і ствараў перашкоды Мінюсту ў ягонай дзейнасьці як установы рэгістрацыі.

Кіраўнік інстытуту Алег Манаеў назваў рашэньне аб закрыцьці інстытуту “неправавым і палітычна матываваным”. Алег Манаеў нагадаў, што інстытут дзейнічаў з 1992 году, за гэты час правёў дзясяткі сацыялягічных дасьледаваньняў, яны былі высока ацэненыя навукоўцамі і запатрабаваныя ў беларускім грамадзтве і ў сьвеце. Паводле Алега Манаева, суд выканаў загад найвышэйшых беларускіх уладаў, якія не жадаюць, каб людзі ведалі рэальны стан справаў у Беларусі. Прафэсар Манаеў перакананы, што вынікі гэтага працэсу адаб’юцца на аўтарытэце беларускіх уладаў.

Супрацоўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон ад камэнтароў адмовіўся, спаслаўшыся на адсутнасьць паўнамоцтваў. Аляксандар Харытон не ўпершыню ўдзельнічае ў працэсах аб закрыцьці грамадзкіх арганізацыяў.

Супрацоўнікі інстытуту заявілі, што будуць дамагацца аднаўленьня працы сваёй установы.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования