Салігорск: адміністратыўны рэсурс пры зборы подпісаў за Яўгенія Абаленскага
07.08.2008.
Тэгі: выбары-2008, Салігорск.
Выбаршчык Таццяна Маголіна паведаміла назіральніку ад БХК Мікалаю Лазарэвічу, што на прадпрыемстве трэста "Шахтаспецбуд", дзе яна працуе, начальнікам адміністратыўна-бытавога корпуса было дадзена ўказанне ўсім работнікам трэста прынесці на працу пашпарты для ўнясення пашпартных дадзеных у падпісны ліст па зборы подпісаў за Яўгенія Абаленскага. Намеснік начальніка ўчастку пад’ёму №24-РУП ВА "Беларуськалій", цяперашні дэпутат аблсавета Я. Абаленскі зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №75.
Рабочы ўчастку ЦЭЦ на 4-РУ РУП ВА "Беларуськалій" Аляксандр Бойка паведаміў, што падчас працоўнай змены начальнікам участку збіраліся подпісы ў падтрымку гэтага жа прэтэндэнта ў кандыдаты.
Подпісы за Яўгенія Абаленскага ў працоўны час збіраліся таксама ў дзіцячым садку №31, пра што паведаміла назіральніку супрацоўніца гэтай дзіцячай установы Наталля Пратасеня.
У працоўны час за гэтага вывучэнца збіраліся подпісы і ў іншых дзіцячых садах ВА "Беларуськалій", а таксама на вытворчых участках 4-РУ.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








