Галоўныя навіны
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ


Каталікі патрабуюць ад уладаў вярнуць касьцёл і кляштар бернардынцаў

20.04.2005.

Кіраўніцтва каталіцкага касьцёлу ў Беларусі зьвярнулася да ўладаў краіны з патрабаваньнем вярнуць у сваю ўласнасьць менскі касьцёл сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынцаў. Цяпер у будынку колішняга касьцёлу месьціцца Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі, а таксама Архіў літаратуры і мастацтва Беларусі. Будынак былога кляштару займае вайсковая камэндатура і пракуратура. За вяртаньне каталіцкіх сьвятыняў вернікі распачалі набажэнствы на прыступках будынкаў.

Пра ініцыятыву касьцельных уладаў на нядзельнай імшы вернікам паведаміў настаяцель катэдральнага касьцёлу імя Панны Марыі, ксёндз Антоні Клімантовіч. Гэткія ж абвесткі зробленыя таксама ў іншых менскіх парафіях. Аднак паведаміць нейкія падрабязнасьці ў справе вяртаньня гістарычных будынкаў афіцыйныя прадстаўнікі касьцёлу адмаўляюцца.

Намесьнік кіраўніка Камітэту па архівах і справаводзтве Аляксей Забалотны ў інтэрвію “Свабодзе” гэтую сытуацыю пракамэнтаваў гэтак:

(Забалотны: ) “Сапраўды, ёсьць жаданьне вярнуць той будынак, але пакуль няма такога рашэньня. Яго, пэўна, ніхто ня можа прыняць, бо мы ж ня выселімся на вуліцу, нам няма куды ісьці. Гэты ж будынак даўно ў нас. Пакуль у нас ня будзе куды пераехаць — канечне ж, мы яго не аддамо”.

Паводле спадара Забалотнага, некалі існавала пэрспэктыва ўзьвядзеньня асобнага будынку на патрэбы архіўнай справы, але з-за адсутнасьці грошай гэткіх спадзяваньняў сёньня няма.

Меркавалася таксама, што архівы пераедуць у цяперашнія памяшканьні Нацыянальнай бібліятэкі пасьля яе высяленьня. Але ні рашэньня на гэты конт, ні грошай на рамонт і пераезд таксама няма. У найлепшым выпадку так можа адбыцца гадоў празь пяць.

Не сьпяшаецца пакінуць будынак кляштару таксама і вайсковая камэндатура. Аднак ужо сёньня за вяртаньне сьвятыняў вернікі распачалі набажэнствы на прыступках будынкаў. Да людзей сталых далучылася і моладзь. Сярод іншых Аляксандар Панчанка і Зося Голуб, вось што яны казалі ў інтэрвію нашаму радыё:

(Панчанка: ) “Моладзь таксама неабыякавая да гэтай справы: каб вярнулася сьвятыня, каб улады аддалі яе вернікам. Асабліва малітвай трэба гэтую справу падтрымліваць”.

(Голуб: ) “Я спадзяюся на Бога, што ў яго ўсё магчыма. Але такое ўражаньне, што з боку ўладаў будзе рабіцца ўсё, каб яго не аддаць. Бо ўсюды адчуваецца: і ў навучальных установах, і ў газэтах, радыё і тэлебачаньні, што праваслаўе ў нас павінна быць галоўным”.

На прыступках былога касьцёлу сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў, якія цяпер займаюць архівы і вайскоўцы, моляцца парафіяне розных менскіх касьцёлаў. Паводле іх, гэтыя набажэнствы вернікі намерваюцца зрабіць штодзённымі.

Паводле гістарычных крыніцаў, касьцёл і кляштар ордэну бэрнардынцаў у Менску быў заснаваны ў 15 стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў кляштарны комплекс, дзе ў розныя гады працавала пачатковая школа, школа філязофіі, існавала бібліятэка на паўтары тысячы тамоў унікальнай літаратуры.

У 1863 годзе манахі-бэрнардынцы падтрымалі паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пасьля яго падаўленьня на загад Мураўёва-вешальніка ўсе яны былі гвалтоўна выселеныя ў Магілёў, а кляштар зачынены. У касьцёле некаторы час месьцілася праваслаўная царква, а з 1872 году ён быў перабудаваны пад архіў і ў гэткім выглядзе захаваўся да сёньняшняга дня.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования