Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Фэст “Рок па вакацыях” адраджаецца

12.08.2008. Тэгі: культура, музыка, фэст.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

Адзін з буйных беларускіх рок-фэстываляў, што праводзіўся ў сярэдзіне 90-х сёлета адраджаецца пасля 12-гадовага перапынку.

Рацыя гутарыць з заснавальнікам фэсту Юрыем Цыбіным.

-Чаму вы вырашылі адрадзіць фэст?

-Жаданне адрадзіць гэты фэст існавала ўжо даўно, бо на жаль нашая рок-прастора вельмі абмежаваная. Фэст “Рок па вакацыях” меў свой твар, сваю аўру ды ідэю. Зусім не хочацца такое губляць.

-А ў чым уласна яго ідэя? Апошні фэст “Рок па вакацыях” прайшоў у 1996 годзе. Не ўсе пэўна ведаюць пра яго гісторыю.

-Так, у 96-м годзе ён прайшоў у пяты раз і на маю думку быў самым удалым. Тады выступілі ўсе буйныя зоркі беларускай рок-сцэны – “Уліс”, “Крама”, N.R.M., Аляксей Шадзько, “Торнадо”, “Новае неба”.  Ён звычайна праводзіўся 31 жніўня або 1 верасня. Ідэя яго вельмі простая – даць магчымасць сустрэцца разам пасля летняга адпачынку маладым людзям між сабой і з улюбёнымі музыкамі, ды і самім музыкам пабачыць адзін аднаго, а таксама падвесці вынікі музычнага сезону і разам з тым адкрыць новы.

-“Рок па вакацыях” традыйна праводзіўся на адкрытай пляцоўцы. У той час гэта было ў Парку Чалюскінцаў. Чаму сёлета вырашылі зладзіць яго ў канцэртнай залі?

-У нас было жаданне працягнуць гэту традыцыю. Былі варыянты – Лагойск, Сілічы, той жа Парк Чалюскінцаў. Але паўсталі праблемы ў сувязі з выбухам на свяце 3-га ліпеня. Ніхто не можа ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку. Таму сышліся на варыянце правядзенне ў канцэртнай залі “Мінск”.

-Як выбіралі ўдзельнікаў “Рок па вакацыях-2008”?

-Мы запрасілі тых, хто адзначыўся ў гэтым годзе – на цырымоніі “Рок-Каранацыя”, на фэстывалях “Амбасовішча” і “Басовішча”, Сяргей Анішчанка прадставіць лепшы гурт свайго фэсту “Рок-Кола” апошніх год. Да ўсяго, каб зберагчы традыцыю, мы запрасілі некалькі камандаў, што ўдзельнічалі ў апошнім “Рок па вакацыях” у 1996 годзе. Выступяць сёлета і некалькі цікавых маладых камандаў.

-Адзін з мінулых фэстаў у 1994 годзе ўвайшоў у гісторыю яшчэ і тым, што менавіта на ім адбыўся апошні выступ гурта “Мроя”. Ці не было ідэі паспрабаваць адрадзіць каманды, якіх ужо няма, але якія вызначылі беларускую рок-моду 90-х?

-Безумоўна. Адна з такіх наноў адроджаных камандаў нават выступіць сёлета – гэта гурт Сяргея Анішчанкі “Грунвальд”, які сабраўся дзеля сёлетняга фэстывалю. Прапанавалі і Касі Камоцкай вярнуцца да гурта “Новае неба”, але яна адмовілася. Што да адраджэння “Мроі”, то гэта ўвогуле нерэальна, як мне падаецца.

-Па вашых назіраннях, як змянілася беларуская рок-музыка хоць бы за той час, калі не праводзіўся фэст “Рок па вакацыях”?

-Развіццё бачнае, але наўрад ці яго можна назваць дынамічным. Кожны варты гурт дасягае свайго ўзроўню і далей нібы не ідзе. Не кажучы ўжо пра тое, каб вылучыцца на сусветным узроўні. Але якраз такія фэсты і пакліканы на тое, каб спрыяць такому развіццю.

Гутарыў Сяргей Будкін, Радыё Рацыя.

Фэст “Рок па вакацыях”. 31 жніўня. КЗ “Мінск”. 18.00. Удзельнічаюць: Крама, Уліс, Neuro Dubel, Грунвальд, Куклы, Фляўс і Кляйн, ДзеціДзяцей, Тарпач, Кальмары, Тлуста Луста, Spita/\ь F. Уваход па запрашальніках. Рэгістрацыя – ад наступнага тыдня на сайце “Тузін Гітоў”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования