Галоўныя навіны
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ


Сьледчы мусіць вызначыцца наконт меры стрыманьня Клімава

25.04.2005.

Радыё Свабода
Андрэя Клімава трымаюць за кратамі ізалятара часовага ўтрыманьня. Гэтым разам супрацоўнікі Сьледчага камітэта падазраюць яго ў арганізацыі масавых беспарадкаў у часе апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка. Акцыя праходзіла пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. У выніку разгону дэманстрацыі амонаўцы затрымалі некалькі дзесяткаў чалавек. Амаль усіх пакаралі арыштамі ад трох да пятнаццаці сутак. Андрэя Клімава тым часам пачалі судзіць за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Справа дагэтуль знаходзіцца ў судзе Першамайскага раёна. Сёньня мусіць адбыцца чарговае паседжаньне. Невядома, самастойна прыйдзе ў суд Андрэй Клімаў ці яго прывязуць пад аховай.

На якой стадыі знаходзіцца судовая справа за паклёп на Аляксандра Лукашэнку? Хутчэй за ўсё, прысуд у ёй вынесены ня будзе. Справа ў тым, што першае паседжаньне адбылолся 6 красавіка. Паводле рашэньня суду, яно праходзіла за зачыненымі дзьвярыма. Прагучалі цытаты з кніг Андрэя Клімава. Ён настойваў, што напісаў свае творы ў жанры палітычнага памфлета.

На наступны дзень усе чакалі, што выступіць пракурор і ў спрэчках вызначыць пазыцыю пракуратуры наконт пакараньня. Але паседжаньне перанесьлі на 25 красавіка. Пракурор патлумачыла, што ёй неабходна сабраць дадатковую інфармацыю.

Андрэя Клімава затрымалі ў пятніцу перад выходнымі паводле новай крымінальнай справы за падзеі 25 сакавіка. Сёньня а 13 гадзіне сьледчы Ігар Прахарэнкаў мусіць вызначыцца наконт меры стрыманьня. Сам ён казаў, што паседжаньне ў Першамайскім судзе магчыма перанясуць на іншы тэрмін. У іншым выпадку Андрэя Клімава ў суд прывязуць пад аховай.

Крымінальная справа Андрэя Клімава – трэцяя па ліку, якую распачаў Сьледчы камітэт за вулічныя дэманстрацыі. Хутка будуць судзіць лідэра сацыял-дэмакратаў Міколу Статкевіча і маладафронтаўца Паўла Севярынца за вулічныя дэманстрацыі 18 і 19 кастрычніка супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. На думку Міколы Статкевіча, крымінальныя справы сьведчаць аб тым, што ўлады намагаюцца нэўтралізаваць актывістаў вулічных выступленьняў.

Cёньня ў другой палове дня стане вядома, адпусьцяць Андрэя Клімава пад падпіску аб нявыезьдзе ці будуць трымаць яго пад вартай да суду.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования