Магілёў: прэзентаваныя вынікі маніторынга СМІ па выбарчай тэматыцы
12.08.2008.
Тэгі: СМІ, свабода слова, выбары-2008.
У Магілёве на сустрэчы з журналістамі былі прадстаўлены вынікі маніторынга СМІ падчас выбарчай кампаніі, якое здзяйсняе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Маніторынг праводзіцца адносна 19 дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, сярод якіх прадстаўлены як газеты і інтэрнэт-сайты, так і каналы тэлебачання і радыё.
Дакладчыкам выступіла Яніна Мельнікава. Яна адзначыла, што сярод незалежных сродкаў масавай інфармацыі назіраецца тэндэнцыя ў лепшы бок па асвятленні падзеяў, звязаных з ходам выбарчай кампаніі. Так, напрыклад, незалежныя СМІ, у адрозненні ад дзяржаўных, не займаюцца прапагандай, а падаюць інфармацыю аб’ектыўна, даючы магчымасць выказацца і іншаму боку, чаго нельга сказаць пра дзяржаўныя.
“Паслухаўшы дзяржаўныя СМІ, можна прыйсці да высновы, што выбарчай кампаніі ў Беларусі няма, - гаворыць Яніна Мельнікава, - тэмам “Спорт” і “Надвор’е” удзяляецца значна больш увагі. Рэгіянальная прэса пра выбары таксама амаль нічога не ўзгадвае – абмяжоўваецца толькі рашэннямі Цэнтрвыбаркама. Што да іншых суб’ектаў, то на другім месцы па колькасці эфірнага часу былі назіральнікі ад СНД і заходнія назіральнікі. Час і месца, адведзеныя ім, былі, аднак, мінімальныя. Так, праграма “Наши новости” (ОНТ) прысвяціла ЦВК 3 хвіліны 9 сек., назіральнікам ад СНД – 42 сек., а заходнім назіральнікам – 7 сек. Праграма “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал беларускага радыё) адвяла ЦВК прыкладна ў тры разы больш часу, але зноў жа на другім месцы былі назіральнікі ад СНД (4 хв. 20 сек.), а на трэцім – заходнія назіральнікі (2 хв. 33 сек.) Пры гэтым назіральнікі ад СНД рэпрэзентаваліся як пазітыўна і нейтральна, а заходнія назіральнікі – адмоўна і нейтральна. Дзяржаўныя СМІ не ўзгадвалі асобна ніякіх іншых палітычных партый, а ўжывалі дэперсінізаваную форму – “апазіцыя””.
“Так, напрыклад, газета “Рэспубліка” прысвяціла дзейнасці ЦВК 425 см кв. месца, назіральнікам з СНД – 24 см.кв. Газета “Советская Белоруссия” выбарчай тэматыцы адвяла яшчэ менш месца – 290 см. кв. і нічога не напісала пра назіральнікаў, - працягвае Яніна, - Апазіцыі яна прысвяціла 42 см.кв. і выкарыстала гэтую плошчу, каб паліць яе брудам. Незалежная газета “Белорусы и рынок” прысвяцілі ў 10 разоў больш выбарчай тэматыцы месца, чым “СБ”, пры гэтым пра ўсіх суб’ектаў яна пісала ў нейтральным тоне і пазітыўна – як пра дзейнасць ЦВК, так і пра дзейнасць апазіцыі”.
Трэба адзначыць, што гэта ўжо не першы маніторынг за СМІ падчас выбараў, які праводзіць ГА “БАЖ”. У якасці методыкі яна ўзяла методыку, якую распрацавалі ў Славакіі ў 1994 годдзе, калі ў гэтай краіны былі праблемы з дэмакратыяй і апазіцыя такім чынам сачыла за тагачасным аўтарытарным рэжымам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”Навіны па тэме
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
20.11.2008 Cябра выбарчай камісіі пакаралі за фальсіфікацыю
20.11.2008 Актывіста папярэдзілі пра звальненне
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








