Барысаў: Акруговая камісія ўгледзела датэрміновую агітацыю ў недзяржаўнай газеце
13.08.2008.
Тэгі: Барысаў, выбары-2008.
У недзяржаўнай газеце "Барысаўскія навіны" за 5 жніўня было апублікавана інтэрв'ю з яе рэдактарам Анатолем Букасам. Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №63 Таццяна Стасава па тэлефоне запатрабавала тлумачэнняў у сувязі з гэтай публікацыяй, - паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Анатоля Букаса кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Ігар Ляднік.
Таццяна Стасава папярэдзіла, што акруговая камісія накіруе ліст у Назіральны савет па выкананні выбарчага заканадаўства ў сродках масавай інфармацыі пры Цэнтральнай выбарчай камісіі. Па яе меркаванні, інтэрв'ю з патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты, апублікаванае ў "Барысаўскіх навінах", з’яўляецца датэрміновай агітацыяй.
Між тым, у тэксце інтэрв'ю не было заклікаў галасаваць за Анатоля Букаса. У той жа час у газеце "Адзінства", заснавальнікам якой з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам, было апублікавана ўжо некалькі матэрыялаў, у якіх утрымоўваліся прамыя заклікі галасаваць за дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны па тэме
18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
14.11.2008 Гомельшчына: сябра АГП не знайшоў абароны ад штрафу
14.11.2008 Актывісты аспрэчваюць мільённыя штрафы
14.11.2008 Чыноўніку не дае спакою перадвыбарчы плакат
11.11.2008 «Борисовские новости» атрымалі папярэджанне
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








