У Мінску найбольш актыўныя удзельнікі акцыі (каля 40 чалавек) былі затрыманыя АМАПам.
26.04.2005.
Сярод затрыманых: старшыня Мінскай Гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Марына Багдановіч, адзін з лідэраў Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, Сяржук Высоцкі (лідэр Беларускай Партыя Свабоды), актывіст Маладога Фронту Павал Лісічонак, былы навучэнца сувораўскай вучэльні Алесь Смольскі, Сяржук Мурашка з Жодзіна (сьпіс удакладняецца) . Каля дваццаці чалавек дастаўлены ў Ленінскае упраўленьне ўнутраных справаў. Яшчэ каля дзясятка затрыманых знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.На вуліцы Леніна з ужываньнем фізічнай сілы быў затрыманы грамадзянін Расіі Вадзім Рэзвы (пра гэта ў ПЦ "Вясна" паведаміў старшыня моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" Кірыл Ігнацік). Апрача яго ёсьць іншыя затрыманыя грамадзяне Расіі, сябры СПС.
Сярод затрыманых таксама ёсьць грамадзяне Украіны.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









