Сёньня ў Гарадскім судзе г. Мінска мусіць адбыцца перагляд адміністратыўных справаў украінцаў, арыштаваных за ўдзел у Чарнобыльскім шляху.
02.05.2005.
Пра гэта юрысту праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзіміру Лабковічу паведамілі актывісты "Маладога Фронту".Нагадаем, што 14 расійскіх грамадзянаў, арыштаваных ў Мінску 26 красавіка за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, 1 траўня, вярнуліся ў Маскву. 29 красавіка, пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Блахін зьвярнуўся да ўладаў з просьбай пра зьмягчэньне адміністратыўнага пакараньня. 30 красавіка Мінскі гарадскі суд зьменшыў тэрміны арышта, у другой палове дня маладыя людзе выехалі ў Маскву на цягніку.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








