Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Полацк: Галоўны прынцып стварэння ўчастковых камісіяў – залежнасць

18.08.2008. Тэгі: выбары-2008, Полацк.

Не памяняліся прынцыпы стварэння ўчастковых камісій у Полацку – як і на папярэдніх выбарах у камісіях найчасцей працуюць члены аднаго працоўнага калектыву, а старшынём камісіі выбіраецца чалавек, ад якога астатнія сябры камісіі знаходзяцца ў працоўнай залежнасці. Возьмем для прыкладу камісію № 1. 

УЧАСТКОВАЯ КОМИССИЯ №1

Центр —Дворец культуры

ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

1.   Бахур Дмитрий  Владимирович—  от трудового коллектива цеха № 7 ОАО «Полоцк-Стекловолокно"

2.    Ванюшкина    Людмила    Леонидовна— от трудовою коллектива службы качества ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

3.   Гриневич   Татьяна   Николаевна —   от трудового коллектива цеха № 910 ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

4.   Жогаль    Марина  Вячеславовна —  от трудовых коллективов редакции газеты «Трудовая смена», отдела кадров и социального развития, хозяйственного отдела ОАО "Полоцк-Стекловолокно», секретарь комиссии

5.  Кольцова   Вера Михайловна— от трудового коллектива производства №1  ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

6. Красавина   Зоя  Александровна —  от трудового    коллектива    культурно-спортивного комплекса   ОАО   "Полоцк-Стекловолокно»,   заместитель председателя комиссии

7.  Махонина Людмила Алексеевна — от трудового коллектива проектно-конструкторского отдела ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

8.  Пропп Людмила Алексеевна — от трудового коллектива руководителей ОАО "Полоцк-Стекловолокно», председатель комиссии

9.  Санько Павел Петрович — от трудового коллектива цеха по производству непрерывного стекловолокна №12 ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

10.  Семашко   Снежанна   Анатольевна — от трудового коллектива бухгалтерии ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

11.   Царева   Елена  Александровна—  от трудового коллектива яслей-сада №25 ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

12.  Цура Софья Васильевна— от Коммунистической партии Белоруссии

13. Шишкунов  Сергей   Сергеевич—   от трудовых коллективов отделов ЛВС и ОРиСПО ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

14.  Шуранова Валентина Васильевна — от трудового коллектива цеха №9 ОАО «Полоцк-Стекловолокно»

15.   Щербаков    Александр     Геннадьевич — от трудовых коллективов цеха кислотной и термохимической обработки стекловолокна №4 ОАО «Полоцк-Стекловолокно» 

Пры гэтым старшыня камісіі Л.А. Проп – прадстаўнік вышэйшай адміністрацыі прадпрыемства, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Намеснік старшыні камісіі Красавіна З.А. – дырэктар таго самага Палацу культуры, дзе арганізаваны ўчастак для галасавання, а колькі грошай выдзяляць на культурніцкія мерапрыемствы, залежыць непасрэдна ад дырэкцыі.  Сакратар камісіі – журналіст малатыражкі “Трудовая смена”, чыё існаванне цалкам залежыць ад адміністрацыі і якая ні разу на памяці работнікаў прадпрыемства не апублікавала ніводнага крытычнага матэрыялу. Адзіны ў камісіі чалавек, які на дадзены момант не працуе на прадпрыемстве – прадстаўніца ад КПБ С.В.Цура – пенсіянерка, якая калісьці была адной з заслужаных  ткачых таго ж “Шкловалакна”.

      Ва ўсіх выпадках, калі ўчасткі створаны ў сярэдніх школах (24 камісіі з 38), старшынём камісіі з’яўляецца дырэктар школы. У выпадку, калі пры школе дзейнічаюць дзве камісіі (7 школ), старшынём другой камісіі ставіцца хтосьці з работнікаў гарвыканкама ці з кіраўніцтва прадпрыемстваў, якія аказваюць дадзенай школе шэфскую дапамогу. Шараговыя сябры камісіі --  настаўнікі тых самых школ  альбо работнікі шэфскіх прадпрыемстваў. Настаўнікі, якім у сувязі з пераходам на 11-цігадовае навучанне пагражае скарачэнне гадзін ці ўвогуле звальненне, складаюць ва ўсіх “прышкольных” камісіях пераважную большасць (напрыклад, 9 чалавек з 15-ці у камісіі № 5(СШ № 10); 10 з 12-ці у камісіі № 6 (“Полацкая гімназія № 1”), 8 з 14-ці у камісіі №18 (СШ № 5). 
 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования