Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Міліцыя сваю віну прызнала

19.08.2008. Тэгі: злоўжываньні, праваабаронцы, арышт, выбух 4 ліпеня.

Адвакат праваабронцы, выконваючага абавязкі старшыні Моладзі БНФ Ільлі Богдана атрымаў адказ з Галоўнага упраўленьня унутраных справаў Менгарвыканкаму на сваю скаргу, у якой прасіў правесьці праверку і прыцягнуць да адказнасьці віноўных у незаконным утрыманьні актывіста ў пастарунку. 

У лісьце за подпісам начальніка аддзела аператыўна-дзяжурнай службы ГУУС Менгарвыканкаму  А.Л. Іоскіна паведамляецца, што “скарга аб парушэньні правоў затрыманага уважліва разгледжана”. За дапушчаныя парушэньні тэрмінаў утрыманьня ў органах унутраных справаў старэйшыя інсьпектары-дзяжурныя Пац і Пынцікаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці. Згодна са службовай дакументацыяй ІЧУ ГУУС Богдан был дастаўлены ў ізалятар у 2 гадзіны 25 хвілінаў 12 ліпеня.   

Нагадаем, Ільля Богдан быў затрыманы па дарозе дадому ўвечары 10 ліпеня, на ягонай кватэры супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, у выніку якога канфіскавалі скоч, алюмінівую фальгу, налепкі, улёткі, вадкасьць для мыцьця пліткі, а таксама сістэмны блок кампутара. Пасьля Ільлю даставілі ў Маскоўскі РУУС, дзе ён больш за суткі правёў у так званым “стакане”. Пры гэтым сваякі і сябры безвынікова цэлы дзень шукалі хлопца на Акрэсьціна, на Сапёраў, у ізалятары КДБ, і ніхто ня ведаў, дзе дзеўся затрыманы. Толькі ўвечары, абзваніўшы ўсе менскія пастарункі, Ільлю Богдана адшукалі ў Маскоўскім РУУС. Зразумела, што ўвесь гэты час ён знаходзіўся без ежы. 10 сутак актывіст правёў за кратамі як падазраваны ў крымінальнай справе аб выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці 4 ліпеня. Ільля Богдан быў выкліканы на допыт толькі адзін раз, абвінавачаньняў яму вылучана не было, аднак да гэтага часу ён, як і ўсё затрыманыя ў тыя ліпеньскія дні, застаецца падазраваным і абмежаваным у сваіх правах і свабодах. 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования