“Дзень Волі”: беларуская прэм’ера 26 жніўня
19.08.2008.
Тэгі: гісторыя, культура, прэзентацыі.
Наведайце прэм'еру дакументальнага фільму рэжысёра Н. і Уладзіміра Арлова "Дзень Волі", знятага на замову тэлеканалу "Белсат". Стужка паказвае гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, журналіста радыё "Свабода" Сяргея Навумчыка.
Менская прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня а 19-й у Сядзібе БНФ (пр. Машэрава 8); у Гомелі "Дзень Волі" пакажуць 31 жніўня а 19-й па адрасе вул. Палеская 52; у Магілёве – 2 верасня а 18:00 у сядзібе МГА "Кола сяброў". Паказы плануюцца таксама ў Віцебску і Горадні.
Прэс-служба Белсат TV
Навіны па тэме
21.10.2008 Сьвята паэзіі ў гонар Сыса
11.10.2008 Два менскія студэнты стварылі электронную энцыкляпэдыю Беларусі
10.10.2008 Ствараецца фан-клюб "Будзьма свабоднымі!
08.10.2008 Антон Астаповіч вінаваціць пракуратуру ў бяздзейнасці
01.10.2008 Стартавала кампанія «Будзьма!». БАЖ далучаецца да ініцыятывы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








