Асвятленне выбараў застаецца «традыцыйным»
19.08.2008.
Тэгі: СМІ, свабода слова, выбары-2008.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Дзяржаўныя медыя працягваюць асвятляць выбарчы працэс паводле надзвычай спрошчанай схемы, гэта значыць, не надаючы ніякай ўвагі іншым (акрамя ЦВК і прэзідэнта) суб’ектам», — адзначаецца ў чарговым бюлетэні БАЖ «Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 г. у беларускіх СМІ», які сёння прэзентаваў медыяэксперт Алесь Анціпенка.
Паводле вынікаў маніторынгу, большая цікаўнасць да выбарчай кампаніі існуе з боку недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама з боку інтэрнет-рэсурсаў, якія, акрамя прэзідэнта краіны і цэнтральнай выбарчай камісіі, пачалі надаваць увагу і іншым суб’ектам выбарчага працэсу.
Чарговы бюлетэнь прысвечаны маніторынгу сродкаў масавай інфармацыі за перыяд з 1 па 15 жніўня бягучага году. У аналізаваны перыяд адбывалася вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, а таксама ішло стварэнне гэтых камісій.
Трэба адзначыць, што прамежкавыя вынікі маніторынгу 20 сродкаў масавай інфармацыі істотна не адрозніваюцца ад тых, якія былі прэзентаваныя 5 жніўня, падчас першай прэс-канферэнцыі.
Тым не менш, узрасла цікаўнасць да працы самой маніторынгавай групы БАЖ з боку як журналістаў, так і «ўдзельнікаў выбарчага працэсу». На сённяшняй прэс-канферэнцыі прысутнічаў амбасадар, кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску, сп. Ганс Ёхэн Шмідт, а таксама назіральнік АБСЕ Іван Гадарскі.
Прадстаўнікі АБСЕ выказалі цікавасць да вынікаў маніторынгу асвятлення беларускімі медыя парламенцкіх выбараў у краін
Навіны па тэме
18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
14.11.2008 Гомельшчына: сябра АГП не знайшоў абароны ад штрафу
14.11.2008 Актывісты аспрэчваюць мільённыя штрафы
14.11.2008 Чыноўніку не дае спакою перадвыбарчы плакат
11.11.2008 «Борисовские новости» атрымалі папярэджанне
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








