Па справе аб выбуху ў Менску дапыталі рэдактара газеты «Антэна»
20.08.2008.
Тэгі: журналісты, допыт, выбух 4 ліпеня.
Крыніца: «Народная воля».
Галоўнага рэдактара папулярнай газеты «Антэна» Сяргея Маліноўскага дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб менскіх выбухах.
У аўторак, 19 жніўня, Сяргей Маліноўскі сустрэўся са следчым.
-- У мяне знялі адбіткі пальцаў, узялі ўзоры сліны і пацікавіліся, дзе я быў падчас выбухаў, -- распавёў журналіст «Народнай волі». -- Асабліва іх чамусьці Віцебск цікавіў і «Славянскі базар» -- з кім я ездзіў, дзе быў. Я нават і не зразумеў, чаму яны пра Віцебск пыталіся. Прычым аб Віцебску і «Славянскім базары» пыталі не толькі мяне… Цікавіліся, як я дабіраўся да Віцебску і назад. Я адказаў: на спадарожках -- туды з Жорай Калдуном, а назад -- з Алесяй.
Удакладнялі, ці ёсць у мяне сябры хімікі, ці знакомы мне юнак, намаляваны на фотаробаце (ён у іх на сцяне вісіць). Я сказаў, што ён да Алега Кашавога падобны. Пасмяяліся…
Прасілі распавесці, дзе стаяла мая машына падчас святкавання Дня незалежнасці ў Менску. Хаця ў той дзень у раёне выбухаў я быў літаральна хвілін 10-15: прыехаў, паглядзеў на публіку і з'ехаў…
Мне здаецца, што следчыя, якія вядуць гэтую справу, сабраліся апытаць ледзь ці не ўсё насельніцтва Беларусі. Калі я сыходзіў з пракуратуры, мне сказалі: «Калі Вам яшчэ будуць тэлефанаваць, то скажыце, што вы ўжо былі ў такім-та кабінеце і ўсё…»
Навіны па тэме
14.11.2008 Галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» зноў «настойліва просяць» здаць адбіткі пальцаў
05.11.2008 Сёння ва ўсім свеце праходзіць кампанія салідарных дзеянняў журналістаў
02.11.2008 Полацкіх актывістаў дапытваюць па дзейнасьці «Маладога фронту»
29.10.2008 На Полаччыне дапыталі моладзевага актывіста
21.10.2008 Журналіст “Газэты выборчай” Анджэй Пачобут атрымаў часовую акрэдытацыю
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








