Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Асуджаныя за пікет ля беларускай амбасады ў Маскве абвясьцілі галадоўку пратэсту

07.05.2005.

Радыё Свабода
7 траўня Басманны суд Масквы працягваў разгляд справаў удзельнікаў акцыі пратэсту каля амбасады Беларусі ў Расеі. Яе ўдзельнікі патрабавалі вызваленьня арыштаваных у Менску падчас “Чарнобыльскага шляху” грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны.

Актывіст моладзевага руху “Яблоко” Іван Бальшакоў, які быў сярод арыштаваных у Менску падчас “Чарнобыльскага шляху”, за ўдзел у пікеце каля амбасады Беларусі ў Расеі атрымаў 4 сутак арышту. Увечары 7 траўня Басманны суд Масквы вынес такі ж вырак апошняму ўдзельніку пікета ля беларускай амбасады, сябру “Яблока” Ягору Шалавеву: 4 сутак арышту. Усе шэсьць арыштаваных дэманстрантаў аб'явілі галадоўку пратэсту.

Яшчэ аднаму ўдзельніку пікету каля беларускай амбасады ў Расеі Вадзіму Рэзваму, сябру руху “?#152;дущие без Путина”, суд прысудзіў 4 сутак арышту. Удзельнік акцыі, беспартыйны Пётр Карнавухаў аштрафаваны на 1000 расейскіх рублёў.

Адзін з лідэраў моладзевага руху "Яблоко" Ільля Яшын камэнтуе судовую расправу ў Маскве над дэманстрантамі: "Гэта такі курс у дзяржавы, таму што дзяржава вырашыла, што найбольш эфэктыўныя мэтады барацьбы з апазыцыяй – мэтады, якія выкарыстоўвае Лукашэнка. Расейская ўлада спрабуе прымяняць іх на практыцы. Ніколі такога не было, каб за несанкцыянаваны пікет улада давала не штраф, а арышт. Гэта такое новае слова ў процістаяньні ўлады і грамадзтва".

Раней суд вынес пакараньне яшчэ тром удзельнікам акцыі: сябра руху "Абарона" Дзьмітрый Кокараў, сябры "Яблока" Сямён Бурд і Віталь Рэзьнік атрымалі па 6 сутак арышту. Другая ўдзельніца пікету Ірына Вараб'ёва (рух “Яблоко”) аштрафавана на 500 расейскіх рублёў. Бальшыня з асуджаных – удзельнікі “Чарнобыльскага шляху” ў Менску. Зьняволеныя на Пятроўцы, 38 Дзьмітрый Кокараў, Сямён Бурд і Віталь Рэзьнік аб'явілі галадоўку.

Гаворыць адзін з лідэраў моладзевага руху "Яблоко" Ільля Яшын: "Яны аб'явілі сябе палітычнымі зьняволенымі і патрабуюць свайго неадкладнага вызваленьня".

У часе працэсу адвакат заяўляў хадайніцтвы аб далучэньні да справаў відэакасэты, якая дазваляе пераканацца, што ніякага супраціву міліцыянтам, у чым іх зьвінаваціў суд, дэманстранты не аказвалі. Таксама адвакат двойчы даваў адвод судзьдзі, але ўсе гэтыя хадайніцтвы судом былі адхіленыя. Таксама адхіленыя апэляцыі на выракі суду. За працэсам у Басманным судзе Масквы назірае прадстаўнік упаўнаважанага ў правох чалавека ў Расеі Ўладзімера Лукіна.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования