Галоўныя навіны
01.07.2009
Смяротнае пакаранне на “круглым стале”
24.06.2009
ПАРЭ патрабуе ад Беларусі зарэгістраваць "Нашу Вясну"
19.06.2009
Аmnesty International: Беларусі неабходна кіравацца стандартамі Рады Еўропы ў галіне правоў чалавека
17.06.2009
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у “летняй моладзевай акадэміі правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятыў”
16.06.2009
Заснавальнікі “Нашай Вясны” абскардзілі рашэнне мінюста аб нерэгістрацыі аб’яднання ў Вярхоўным судзе
15.06.2009
Заява Абсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў з нагоды нерэгістрацыі “Нашай Вясны”
14.06.2009
Суд над Максімам Дашуком прызначаны на 15 чэрвеня
11.06.2009
Барыс Хамайда: “Не веру ў вінаватасць праваабаронцы Леаніда Свеціка!”
05.06.2009
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2009 году
04.06.2009
Праваабаронцам нельга забараніць выконваць свае прафесійныя абавязкі
03.06.2009
Сістэматычныя адмовы ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” сведчаць пра негатоўнасць беларускіх уладаў да правядзення дэмакратычных зменаў у краіне
28.05.2009
Мінюст не зарэгістраваў “Нашу Вясну” па незразумелых прычынах


Баранавічы: Як праводзіцца праверка сапраўднасці подпісаў – назіральнікі не даведаюцца

26.08.2008.

Назіральнік ад БХК Мікалай Чыжыкаў атрымаў адказ на сваю заяву ад старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай акругі № 7 (у акругу ўваходзяць Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны) Пятра Дубоўскага (намесніка дырэктара Баранавіцкай птушкафабрыкі па ідэалагічнай працы). Назіральнік прасіў прадставіць магчымасць прысутнічаць падчас правядзення праверкі камісіяй сапраўднасці подпісаў у падпісных лістах, а таксама паведаміць пра час паседжання камісіі, калі будзе разглядацца пытанне рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ПП НС РБ.

У адказе П.Дубоўскі адзначыў, што “Ваша прысутнасць падчас праверкі подпісаў у падпісных лістах не прадугледжана” і што камісія не абавязана паведамляць, калі праходзяць паседжанні. Старшыня камісіі таксама выказвае надзею, што “надалей Вы будзеце больш пісьменна і дакладна знаёміцца з прававым падмуркам Выбарчага кодэкса РБ, што дасць Вам магчымасць правільна выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы”.

Даючы такі адказ, спадар Дубоўскі спасылаецца на арт.13 Выбарчага кодэкса, у якім утрымліваецца пералік правоў назіральнікаў. Але па ўсім відаць, што старшыня акруговай камісіі не з самога пачатку пачаў чытаць гэты артыкул, бо часткі 1 і 2 так і засталіся ім незасвоенымі, а там чорным па белым напісана: “Падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна (ч.1). Адпаведныя камісіі (...) інфармуюць грамадзянаў пра сваю працу па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, пра склад, месца знаходжання і ЧАС ПРАЦЫ КАМІСІЯЎ (...)” – частка 2.

З прававога пункту гледжання, любыя калегіяльныя мерапрыемствы камісіі (у тым ліку – праца па праверцы сапраўднасці подпсіаў) з’яўляюцца паседжаннем, а права ПРЫСУТНІЧАЦЬ НА ПАСЕДЖАННЯХ АДПАВЕДНЫХ КАМІСІЙ – запісана першым у раздзеле арт. 13 “Назіральнік мае права”. Так што, спадар Дубоўскі, не назіральніку, а вам трэба выкараняць прававую непісьменнасць.

Юрыст Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Сліва, які, дарэчы выконвае абавязкі юрыста і ў выбарчай камісіі, быў менш катэгарычны ў сваіх тлумачэннях. Але на пытанне Чыжыкава,  як патрапіць на паседжанне, Сліва адказаў так: “Прыходзьце ў райвыканкам, сядзіце там з ранку да вечара – і тады ўсё пачуеце і пабачыце”.  

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования