Апазіцыянеры Магілёўшчыны незадаволеныя ціскам з боку сілавікоў
22.08.2008.
Тэгі: перасьлед, выбары-2008.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Костусеў лічыць нероўнымі ўмовы справаздачнасці за папярэднія гады для сябе і свайго канкурэнта – старшыні Шклоўскага райвыканкаму.
Костусеў: Праблем з боку акруговай камісіі не было. А з боку сілавых структураў было праблем вельмі шмат, і ў мяне, і ў маёй сям'і, і ў некаторых сяброў маёй ініцыятыўнай групы. Напрыклад, да Барыса Вырвіча, гэта кіраўнік маёй ініцыятыўнай групы, наведваліся неаднаразова супрацоўнікі міліцыі, КДБ і нават бралі на аналіз сліну і адбіткі пальцаў.
Тым не менш спадар Костусеў ўпэўнены, што ён атрымае статус кандыдата ў дэпутаты, бо неабходную колькасць подпісаў здаў у тэрмін.
Костусеў: Спадзяюся, што буду зарэгістраваны. Ініцыятыўная група працавала добрасумленна. Мая група падтрымкі сабрала 1250 подпісаў. Дакладней, мы здалі 1250, а сабралі крыху больш. Некаторыя подпісы, якія выклікалі ў нас падазрэнні, мы не здавалі.
Шклоўская акруга – адзіная па Магілёўскай вобласці, куды дапусцілі працаваць апазіцыянера, сябра Партыі БНФ Пятра Мігурскага. Пра першыя этапы выбарчага працэсу ў гэтым рэгіёне спадар Мігурскі кажа, што яны прайшлі без парушэнняў.
Мігурскі: У шклоўскай выбарчай камісіі я з'яўляюся адзін прадстаўніком дэмакратычных сілаў. Камісія працуе згодна з выбарчым кодэксам. Праца арганізаваная па-дзелавому. Людзі працуюць там кампетэнтныя. Што я павінен адзначыць, парушэнняў заканадаўства пакуль не было.
Але Пётр Мігурскі зазначае, што з апазіцыйным кандыдатам Костусевым іх яднаюць патрабаванні дэпартамента фінансавых расследванняў прадаставіць дэкларацыю аб даходах за апошнія 3 гады. Што праўда, ён упэўнены, што ягонай працы ў якасці сябра акруговай выбарчай камісіі гэта пакуль не замінае.
Навіны па тэме
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
18.11.2008 Сям'я сустаршыні БХД пад пераследам КДБ
18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
14.11.2008 Гомельшчына: сябра АГП не знайшоў абароны ад штрафу
14.11.2008 Актывісты аспрэчваюць мільённыя штрафы
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








