Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?
29.08.2008.
Тэгі: Малады Фронт, затрыманьні, ператрус.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».
У актывістаў Салігорскай філіі Маладога Фронту Івана і Ільля Шылаў, Хрысьціны Самойлавай, Андруся Тычыны і Глеба Сноркіна 28 жніўня з санкцыі пракурора прайшлі ператрусы, падчас якіх былі сканфіскаваны матэрыялы і вінчэстэры ад кампутараў.
Як заявілі міліцыянты, вобшукі праводзіліся з нагоды крымінальнай справы, быццам бы ўзбуджанай за арганізацыю масавых беспарадкаў.
У гэты дзень “маладафронтаўцаў” затрымалі за распаўсюд газэты “Свабодны Салігорск”, пасьля чаго і пачалі праходзіць ператрусы. Газэта выходзіць накладам 299 асобнікаў, таму яе выданьне не патрабуе рэгістрацыі.
Моладзевыя актывісты зьвязваюць нечаканыя вобшукі з прыездам у Салігорск высокапастаўленых асобаў, у тым ліку прэзыдэнта, на Дзень горада, які будзе сьвяткавацца празь некалькі дзён.
Навіны па тэме
20.11.2008 Затрымалі дзьвюх маладафронтавак
18.11.2008 Ператрус у Мілінкевіча
18.11.2008 Дзяніса Садоўскага затрымалі на мяжы
18.11.2008 Затрыманыя ў Мінску актывісты "Моладзі БНФ" адпушчаны
11.11.2008 За акцыю каля суда затрымалі актывіста "Маладога Фронту"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








