М.Лазавік: Ва ўдзельнікаў байкоту ёсць магчымасць не вяртаць грошы
29.08.2008.
Тэгі: выбары-2008, ЦВК.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ў выпадку зняцця сваёй кандыдатуры перад днём галасавання будуць вымушаныя вярнуць дзяржаве грошы, якія даюцца на выраб агітацыйнай друкаванай прадукцыі. Нагадаем, гэта - 1 мільён 750 тысяч рублёў. Аднак у кандыдатаў ёсць магчымасці грошы не вяртаць.
Вось што кажа пра адну такую магчымасць сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік:
"Калі палітычная прычына, байкот - гэта не паважная прычына. А вось па хваробе альбо ў выпадку нечаканага выезду за межы рэспублікі - паважная. У кожным канкрэтным выпадку гэта трэба разглядаць індывідуальна".
Апазіцыйны кандыдат, які вырашыць байкатаваць выбары і не хоча браць грошы на друкаванне ўлётак, каб іх пасля не вяртаць дзяржаве, можа бясплатна скарыстацца выступамі па тэлебачанні і радыё.
Мікалай Лазавік: "Калі нехта хоча павыступаць, пакрасавацца, а пасля сыйсці, калі ён не возьме грошы на агітацыйную друкаваную прадукцыю, гэта яму аплачваць не трэба".
Навіны па тэме
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
20.11.2008 Cябра выбарчай камісіі пакаралі за фальсіфікацыю
20.11.2008 Актывіста папярэдзілі пра звальненне
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








