Рэдактар «Борисовских новостей» складае скаргу ў ЦВК
28.08.2008.
Тэгі: перасьлед, незалежныя выданьні, выбары-2008.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Сёньня камісія Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі №62 адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў уласьніку і рэдактару недзяржаўнай газэты «Борисовские новости» Анатолю Букасу.
У гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» спадар Букас заявіў:
«Мяне абвінавацілі ў недакладнасьці зьвестак у пададзенай дэклярацыі. Між тым, я ніводнай капейкі не ўтойвай. Прадставіў дакумэнт, які атрымаў ад бухгальтара. Яна палічыла, што прыбыткам рэдактара за год зьяўляецца грашовая сума, атрыманая ў банку па чэках. Між тым камісія залічыла за прыбытак і сумы, што прайшлі па безнаяўных разьліках рэдакцыі за паперу, паслугі сувязі, пошты і г.д.».
Са словаў Анатоля Букаса, памылка не наўмысная, яна не сьведчыць, што прэтэндэнт на кандыдата спрабаваў фальшаваць. Суразмоўца цьвердзіць, што прычына памылкі тлумачыцца прафэсійная няпэўнасьцю дзяўчыны-бухгальтаркі.
«Сёньня я папрасіў у акруговай камісіі выпіску з пратакола паседжаньня і заўтра накіруюся ў Менск у Цэнтрвыбаркам. Нават фінансісты з падатковай інспэкцыі кажуць, што праўда мусіць быць за мной».
Па інфармацыі Анатоля Букаса, ён зьяўляецца непажаданым уладзе вылучэнцам. Але ў яго падтрымку падпісаліся 1148 выбарцаў. Пры праверцы акруговая выбарчая камісія не забракавала ніводнага зь іх.
Навіны па тэме
20.11.2008 Актывіста папярэдзілі пра звальненне
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
18.11.2008 Сям'я сустаршыні БХД пад пераследам КДБ
18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
14.11.2008 Гомельшчына: сябра АГП не знайшоў абароны ад штрафу
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








