“Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі
30.08.2008.
Тэгі: акцыі, музыка, зьняволеныя.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Праект Лявона Вольскага “Крамбамбуля” даў канцэрт у Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дагэтуль прапанову даць канцэрт у калоніі за сваю 25-гадовую кар’еру Лявон Вольскі атрымліваў толькі аднойчы – некалькі год таму разам з шэрагам іншых музыкаў ён ездзіў па віцебскіх калоніях і граў для непоўнагадовых вязняў.
Сольны канцэрт у турэмных сценах у Вольскага адбыўся ўпершыню – “Крамбамбуля” выступіла для вязняў Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, праз якую ў свой час прайші нямала і палітычных зняволеных.
- Мелі гадзіну канцэрту ў клубе. Прывезлі найлепшы апарат, які змаглі, каб даць так даць. Трэба сказаць , што акустыка там была вельмі добрая. Аўдыторыя вельмі шчыра ўспрымала, шмат хто ведаў нашы песні. Пры канцы выступу адзін стары зняволены сказаў: “Свабоды мала нам даюць, а так адарваліся бы па поўнай”:)
На канцэрце ў Шклоўскай калоніі “Крамбамбуля” крыху падкарэктавала свой рэпертуар. У прыватнасці не прагучаў адзін з хітоў каманды пад назвай “Хочаш піва”. Каб не дражніць ды не правакаваць зняволеных музыкі вырашылі не выконваць песні “алкагольнай” скіраванасці.
Навіны па тэме
20.11.2008 Акцыі ў падтрымку Баразенкі ладзяцца ў Польшчы
18.11.2008 Пінск: За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд
17.11.2008 Акцыі ў Менску: “Свабоду Баразенку!”
14.11.2008 Беларусы ў Беластоку - супраць арышту Баразенкі
13.11.2008 Акцыя ў падтрымку Баразенкі напярэдадні міжнароднага форуму
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








