Збітую міліцыянтамі праваабаронцу Яну Палякову адпусцілі
01.09.2008.
Тэгі: праваабаронцы, гвалт.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Праваабаронца Яна Палякова, якая была затрыманая і збітая ў Салігорску міліцыянтамі, выйшла на волю. Пра гэта Еўрарадыё распавёў праваабаронца Алег Воўчак:
"Зафіксавалі лекары цялесныя пашкоджанні на руцэ і адзвюх галёнках ног. І цяпер яна будзе пісаць скаргу ў пракуратуру, каб яна правяла праверку дзеянняў службовых асобаў, якія перавысілі службовыя паўнамоцтвы і падверглі яе збіццю".
Нагадаем, Палякова з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольгі Казулінай. На працягу трох дзён яе спрабавалі дапытаць супрацоўнікі салігорскага КДБ. Сёння трое міліцыянтаў з ужыццём сілы затрымалі Палякову і прывезлі яе ў пастарунак, дзе ёй стала кепска. "Хуткая" прывезла праваабаронцу "пад аховай" міліцыі ў бальніцу.
Навіны па тэме
13.11.2008 У Салігорску напалі на праваабаронцу
10.11.2008 Праваабаронцу Яну Палякову прывялі ў суд пад канвоем
04.11.2008 Берасцейскія праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта
31.10.2008 Праваабаронцы будуць дабівацца вяртання недзяржаўных выданняў у кіёскі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








