Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду прыняла да разгляду касацыйную скаргу падаткавай інспэкцыі Маскоўскага раёну Менску. Падаткавая настойвае на тым, што ў межах праграмы TACIS Хельсынскі камітэт павінен быў выплочваць падаткі.

19.05.2005.

Пра гэта паведаміў партал www.belngo.info. У мінулым годзе БХК выйграў судовы працэс па гэтай справе. Гаспадарчы суд Менску, а потым і касацыйная калегія гэтага суду прызналі дзейнасьць БХК цалкам законнай. Яны ж пацьвердзілі правамоцнасьць міжнароднай дамовы, якая вызваляе ад выплаты падаткаў суб’екты, што ўдзельнічаюць у праграме TACIS. Падаткавая інспэкцыя падала надзорныя скаргі ў Вышэйшы гаспадарчы суд, пракуратуру гораду і пракуратуру рэспублікі. Аднак рашэньне было пакінутае бязь зьменаў.

“Касацыйная скарга, што цяпер пададзеная ў Вышэйшы гаспадарчы суд, нічым не адрозьніваецца ад першапачатковай аргумэнтацыі інспэкцыі, — паведаміў прэсавы сакратар БХК Зьміцер Маркушэўскі. — Падаткавая не прыводзіць ніякіх новых аргумэнтаў альбо фактаў для падтрыманьня сваёй пазыцыі”.

Падаткавы ворган лічыць, што міжнародны мэмарандум аб супрацоўніцтве, падпісаны Беларусьсю, ня мае абавязковай сілы. Бо норма пра вызваленьне ад падаткаў па праграмах тэхнічнай дапамогі адсутнічае ў нацыянальным заканадаўстве. “Насамрэч, мэмарандум пра супрацоўніцтва зьяўляецца абавязковым згодна нашым законам, — кажа З. Маркушэўскі. — Паводле Канстытуцыі Беларусі, міжнародныя дамовы маюць абавязковую сілу”.

Як вядома, супраць старшыні БХК Тацяны Процькі і бухгалтаркі арганізацыі была ўзбуджаная крымінальная справа за нанясеньне шкоды дзяржаве ў выглядзе нявыплаты падаткаў. Пасьля таго, як БХК выйграў суд, справу спынілі. Аднак у Хельсынскім камітэце не выключаюць, што разгляд касацыйнай скаргі можа мець непрадказальныя наступствы.

“Касацыйны разгляд — гэта новы перагляд усіх матэрыялаў справы, — адзначыў З. Маркушэўскі. — І можа быць прынятае абсалютна новае рашэньне па справе аб падатках у межах праграмы TACIS. Акрамя таго, трэба ўлічваць, што пасьля гэтай касацыйнай інстанцыі ня будзе ніякай магчымасьці зьмяніць рашэньне. І калі яно раптам пойдзе ў разрэз з міжнароднай дамовай, то можа быць зноў узбуджаная крымінальная справа супраць кіраўніцтва ці нават супрацоўнікаў БХК”.

Як стала вядома, раённая інспэкцыя працягнула абскарджваньне па прамому ўказаньню з Міністэрства па падатках і зборах.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования