Аляксандра Казуліна вылучылі на прэмію “За свабоду думкі”
04.09.2008.
Тэгі: Казулін, прэмія.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Ляўрэата сёлетняй прэміі Эўрапарляманту імя Андрэя Сахарава абвесьцяць у сярэдзіне кастрычніка. Як паведамляе БелаПАН, колішні кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Аляксандар Казулін вылучаны на прэмію разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бетанкур, Далай-ламам, былым паўкоўнікам ФСБ Расеі Міхаілам Трыпашкіным, лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Зыбабвэ Морганам Цваргіраэ, зьняволенай кітайскай праваабаронцай Ху Джыа, старшынём незалежнай выбарчай камісіі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Эбат Апалінарыя Малу Малу, а таксама разам з праваабарончай арганізацыяй Эўрапейскі цэнтар па правам цыганоў.
22 верасьня камітэт Эўрапарлямэнту па замежных справах абярэ трох намінантаў. Ляўрэатара прэміі імя Сахарава абвесьцяць у сярэдзіне кастрычніка.
Уручаць узнагароду 17 сьнежня на пленарным паседжаньні Эўрапарлямэнту ў Страсбуры.
Прэмія “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе. Яе ўручаюць штогод “за дасягненьні ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў”. Грашовая частка прэміі – 50 тысячаў эўра.
У 2006 годзе гэтую прэмію атрымаў былы кандыдат на прэзыдэнта, лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. У 2004 – Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Навіны па тэме
27.09.2008 Жанна Літвіна - лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека
16.08.2008 Казулін на свабодзе
12.08.2008 Кіраўнік офіса АБСЕ наведаў у калоніі Аляксандра Казуліна
23.04.2008 Казуліну дазволілі доўгатэрміновае спатканьне з дочкамі
14.04.2008 Спатканьне А.Казуліна з дочкамі пад пагрозай зрыву
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








