Пракуратура Менску аднавіла крымінальную справу супраць намесьніка старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйлы. Праваабаронцу падазраюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.
23.05.2005.
Паклёп сьледчыя ўбачылі ў інтэрвію Гары Паганяйлы, які той даў летась швэдзкаму тэлебачаньню.Сёлета ў лютым крымінальную справу супраць Гары Паганяйлы закрылі, абвясьціўшы ў пастанове, што ў дзеяньнях праваабаронцы злачынства не было, хаця паклёп на Лукашэнка прысутнічаў.
Гары Паганяйла не пагадзіўся з гэтай фармулёўкай і зьвярнуўся ў суд, патрабуючы прызнаньня, што ён цалкам не вінаваты. “Прызнаваць гэта ў пракуратуры Менску не жадаюць, таму і аднавілі супраць мяне крымінальную справу”, — пракамэнтаваў “Радые Свабода” дзеяньні гарадзкой пракуратуры Гары Паганяйла.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










