Судовыя выканаўцы шукаюць маёмасць Панамарова
09.09.2008.
Тэгі: незалежныя выданьні, канфіскацыя.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
У панядзелак 8 верасня ў 20.30 да каардынатара Клецкага рэгіёна Руху “За Свабоду" Сяргея Панамарова з'явіліся судовыя выканаўцы. Мэта прыходу - выкананне рашэння абласнога Мінскага гаспадарчага Суду ад 10.10.2006 гады, па якому судовыя выканаўцы спадзяюцца спагнаць 8846348 рублёў.
Па ўказанні суддзі Клецкага раёна Тамары Любанец, судовых выканаўцаў цікавілі ў першую чаргу - кампутар і мабільны тэлефон. Менавіта ў гэтых прадметах "раскошы" мясцовая ўлада бачыць прылады для падрыхтоўкі да выдання бюлетэня "Бойкі Клецк" і працы інтэрнэт-рэсурса "Мой Клецк":www.ekleck.org, рэдактарам гэтых выданняў з’яляецца Панамароў.
Гэта ўжо другая спроба з 2006 гаду спыніць выданне штотыднёвіка і працу рэгіянальнага сайта.
Судовыя выканаўцы не знайшлі ніякай маёмасці, тым больш кампутара і мабільніка, у кватэры былой жонкі, дзе часова вось ужо як 2.5 гады жыве Панамароў. Пра вынікі пошуку маёмасці і быў складзены адпаведны акт у прысутнасці двух сведак.Навіны па тэме
03.11.2008 Уладзімера Казеку аштрафавалі за газету “Тут і цяпер”
30.10.2008 У Антона Койпіша канфіскавалі 2500 запрашэньняў на Дзяды
27.10.2008 Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на экспертызу 10 асобнікаў часопіса Arche
24.10.2008 Галоўны рэдактар даў тлумачэнні Міністэрству інфармацыі
23.10.2008 Рэдактара незалежнай газеты абвінавацілі ў адміністратыўным правапарушэньні
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








