БАЖ прадставіў чарговы маніторынг СМІ
10.09.2008.
Тэгі: СМІ, выбары-2008.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
9 верасня эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў на прэс-канферэнцыі прадставілі чарговы аналітычны даклад па маніторынгу асвятленьня выбараў у сродках масавай інфармацыі.
Вынікі маніторынгу можна акрэсліць цытатай з класікі: «Театр уж полон, ложи блещут». Менавіта да тэатральнай лексікі звяртаўся медыя-эксперт Алесь Анціпенка (на здымку) падчас сустрэчы з журналістамі, адзначаючы, што ў гэтай выбарчай кампаніі ёсць «рэжысёры», «работнікі сцэны», але бракуе галоўнага – «актораў». Адсутнасць «актораў»- кандыдатаў на выбарчай «сцэне» дзяржаўныя медыя спрабуюць кампенсаваць штучнай карцінкай «ціхіх выбараў», пераключаючы ўвагу беларускіх грамадзян з праблемы неабходнасці зрабіць выбар на «мирный созидательный труд».
З вынікамі маніторынгу, які ахоплівае перыяд з перыяд з 23 жніўня па 5 верасня, можна азнаёміцца тут
Навіны па тэме
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
27.11.2008 Мікалай Гаўрыленка: “КДБ сумесна з падаткавай інспекцыяй працягваюць ціск на мяне”
26.11.2008 Справа Аляксандра Сілкова: як караюць былых кандыдатаў у дэпутаты
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








