«Рэпарцёры без межаў» выказалі занепакоенасць якасцю асвятлення выбараў у беларускіх СМІ
12.09.2008.
Тэгі: СМІ, заявы, выбары-2008.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» 12 верасня выступіла з заявай, у якой выказала занепакоенасць нізкай якасцю асвятлення выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў у беларускіх сродках масавай інфармацыі. У той жа час, арганізацыя нагадвае, што правядзенне дэмакратычных выбараў з’яўляецца адной з ўмоваў зняцця санкцый Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.
«Даследаванні, якія правялі нашы партнёры з ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, сведчаць аб тым, што дзяржаўныя медыя звяртаюць мала ўвагі на самі выбары і яшчэ меней – на праграмы розных кандыдатаў. Адсутнасць у СМІ прапаноў рэформ пазбаўляе людзей сапраўднага шанцу быць праінфармаванымі і рабіць асэнсаваны выбар», – гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў».
«Гэтыя выбары даюць уладам магчымасць нармалізаваць адносіны Беларусі з міжнароднай супольнасцю. На жаль, падаецца, што беларускія лідэры не гатовыя скарыстацца гэтай магчымасцю, і ціск рэжыму на грамадскае жыццё працягваецца. Дзяржаўныя медыя не дазваляюць апазіцыйным кандыдатам распаўсюджваць у грамадстве свае меркаванні і працягваюць ганебным чынам падтрымліваць уладу», – лічыць міжнародная арганізацыя.
Навіны па тэме
18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
16.11.2008 Журналісты звярнуліся да кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі
14.11.2008 Гомельшчына: сябра АГП не знайшоў абароны ад штрафу
14.11.2008 Актывісты аспрэчваюць мільённыя штрафы
14.11.2008 Чыноўніку не дае спакою перадвыбарчы плакат
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








