У Гародні ліквідаваны структуры Партыі БНФ
27.05.2005.
Вярхоўны Суд Беларусі прыняў рашэнне аб скасаванні двух раённых суполак Партыі БНФ у Гародні. Падставай для ліквідацыі стала знаходжанне юрыдычных адрасоў суполак у жылым фондзе.“Зачыстка перад выбарамі, – менавіта так каментуе сытуацыю старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык. -- Улады зробяць усё магчымае, каб мінімізаваць магчымасці Партыі БНФ для легальнага ўплыву на выбарчы працэсс. Ліквідацыя партыйных структур -- гэта толькі першая ластаўка. Але рэальна існуючая структура партыi будзе працягваць сваю працу незалежна ад наяўнасьці юрыдычнай рэгістрацыі”,- заявіў сп.Мальчык.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









