31 траўня, у аўторак, у судзе Цэнтральнага раёна агалошаны прысуд па крымінальнай справе актывістаў апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча.
31.05.2005.
Паўла Севярынца і Міколу Статкевіча асудзілі на тры гады абмежаваньня волі (званай у народзе “хіміяй”) мінус год амністыі. У выніку атрымалася – два гады абмежаваньня волі.Актывісты апазіцыі асуджаныя па артыкуле 342 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь у “арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак”, што пагражае ім зьняволеньнем да трох гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў “дзеяньнях групы асобаў па папярэдняй змове”, што выразілася ў тым, што яны 18 кастрычніка 2004 году пасьля правядзеньня выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму арганізавалі масавыя беспарадкі, што выразілася ў тым, што яны “ішлі на чале калоны дэманстрантаў і асабістым прыкладам цягнулі ўдзельнікаў шэсьця за сабой”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









